Былога палітычнага вязня трымалі за кратамі без штаноў пяць дзён. Падрабязней у праграме «Беларус беларусу».
Аляксандр – былы палітычны вязень, ён зведаў у турме фізічны і маральны гвалт, пасля чаго яму спатрэбіліся псіхатэрапія і аперацыя на каленях. Аляксандр з цяжкасцю згадвае збіццё і маральныя прыніжэнні ў «прэс-хаце».
,,«Калі мяне прывялі ў склеп, мне сказалі: разувайся і здымай штаны. Я спытаў навошта. Мне сказалі, што для эксперыменту. (...) Яны сунулі мне кубак з-пад «Ролтану». Там быў намаляваны певень, і мне сказалі: як пап'еш адсюль, станеш пеўнем».
Гэтыя катаванні і тэрмін адзін год няволі Аляксандру выпалі за расфарбаваныя бел-чырвона-белыя цюкі з сенам. Праз катаванні за кратамі мужчына мае сур'ёзныя праблемы з каленямі. А праз адсутнасць медычнай дапамогі яму за кратамі прыйшлося сваймі рукамі вырываць сабе зуб.
Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:
- Самотная маці Юлія, якую судзілі за відэа калоны танкаў, спрабуе разам з трохгадовым сынам даць рады ў Вільні.