навіны

Адмову Манголіі арыштаваць Пуціна разгледзіць Асамблея краінаў ‒ удзельніц Рымскага статуту

Міжнародны крымінальны суд
Міжнародны крымінальны суд. Фота: icc-cpi.int
podpis źródła zdjęcia

Міжнародны крымінальны суд прызнаў, што Манголія не супрацоўнічала ў арышце і выдачы Уладзіміра Пуціна падчас ягонага візіту ва Улан-Батар у пачатку верасня 2024 года, хоць і была абавязаная як краіна, якая падпісала Рымскі статут.

Візіт Уладзіміра Пуціна ў Манголію. 3 верасня 2024 года. Фота: kremlin.ru

«Пад пагрозаю ўся архітэктура міжнароднага правасуддзя». Чаму Манголія не арыштавала Пуціна?

навіны

МКС перадае справу ў Асамблею дзяржаваў удзельніц Рымскага статуту.


Міжнародны крымінальны суд падкрэслівае: усе дзяржавы-ўдзельніцы, што прызнаюць юрысдыкцыю суда, мусяць у поўнай меры супрацоўнічаць з судом і абавязаныя арыштоўваць і выдаваць асобаў, на якіх МКС выдаў ордар.


МКС выдаў ордар на арышт Пуціна ў сакавіку 2023 года ў звязку з падазрэннем у незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны. У верасні 2024-га Пуцін наведаў Манголію, якая ёсць удзельніцаю Рымскага статуту, аднак не быў там арыштаваны.


Адвакат-міжнароднік Сяргей Галубок у каментары «Белсату» адзначаў, што Рымскі статут адназначна наказвае дзяржавам-удзельніцам арыштоўваць асобаў, згодна з ордарам Міжнароднага крымінальнага суда, і аніякіх іншых трактаванняў быць не можа.


Аднак адказнасць за невыкананне ордару на арышт не прадугледжаная. У Гаагскага трыбуналу няма ўласных сілавікоў, таму можна спадзявацца толькі на супрацу з краінамі удзельніцамі Рымскага статуту, падкрэсліў эксперт.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10