навіны

Партугалія пастанавіла не выдаваць гуманітарных візаў

віза, Партугалія
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Shutterstock
podpis źródła zdjęcia

Парламент Партугаліі адхіліў законапраект, які прадугледжваў выдачу гуманітарных візаў тым, хто хацеў бы прасіць прытулак у гэтай краіне. Пра гэта ў Х паведаміў расейскі актывіст Павел Елізараў, сябра партугальскай партыі «Ліберальная ініцыятыва», якая і прапанавала законапраект.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: people.onliner.by

Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады

навіны

«Рана мы радаваліся партугальскім гуманітарным візам. Кепскія навіны», – напісаў Елізараў. Ён сам эміграваў у Партугалію ў 2010 годзе пасля «балотнай справы» і атрымаў там палітычны прытулак.


Сацыял-дэмакратычная партыя Партугаліі (PSD) і Дэмакратычны сацыяльны цэнтр (CDS) памянялі сваю пазіцыю адносна гуманітарных візаў дыпастанавілі не ўхваляць ідэі. У выніку законапраект не набірае дастатковай колькасці галасоў у фінальным чытанні ў парламенце.


Раней законапраект аб стварэнні гуманітарнай візы прайшоў усе чытанні ў парламенце Партугаліі. Аднак потым была скліканая спецыяльная камісія, якая мусіла разгледзець прапанову, а шэраг палітыкаў змянілі свае пазіцыі. Незадаволеныя галасы гучалі, у прыватнасці, ад ультраправай партыі «Chega». Яе сябры заявілі, што дакумент лабіююць «здраднікі, якія хочуць нелегальных мігрантаў рабіць партугальцамі».

,,

«І раптоўна PSD, якая цяпер ва ўрадзе, змяніла пазіцыю з «устрымалася» на «супраць». У цяперашняй парламенцкай кадэнцыі гуманітарных візаў у Партугаліі не будзе. <…> Будзем спрабаваць далей, што яшчэ застаецца», – напісаў Елізараў.


Законапраект аб гуманітарных візах прадугледжваў, што асобы, якія цярпяць ад пераследу на радзіме, змогуць атрымаць гуманітарную візу ў партугальскай амбасадзе ў любой краіне (у адрозненне ад турыстычнай, якую можна атрымліваць толькі ў краіне свайго грамадзянства, а ў іншай – толькі з дазволам на жыхарства), а потым па прыездзе ў Партугалію атрымаць там палітычны прытулак. Меркавалася, што на візу змогуць падавацца ў тым ліку беларусы і расейцы.


«У Партугаліі будзе прыняты закон аб гуманітарных візах. Гэта дае магчымасць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Нямеччыне. Дзякуем парламентарам!» – каментаваў раней заканадаўчую ініцыятыву Партугаліі Франак Вячорка, старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10