навіны

Цяпер і «Лідар»: чарговы адукацыйны цэнтр прыпыніў сваю дзейнасць у Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: protutor.by
podpis źródła zdjęcia

Сваю дзейнасць прыпыніў адукацыйны цэнтр «Лідар», пры гэтым, згодна з дакументамі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мая маці», пад эгідай якога ён працаваў, арганізацыя ўсё яшчэ пазначаная як дзейная.

«Лідар» быў заснаваны ў 1999 годзе. Паводле закону, дзейнасць, звязаная з курсамі для дарослых, не патрабуе ліцэнзіі Міністэрства адукацыі.


Пачынаючы ад 2015-га, курсы адукацыйнага цэнтру «Лідар» афіцыйна прызнавалі курсамі № 1 у Беларусі шэсць гадоў запар. Цэнтр прапаноўваў больш як 230 праграмаў навучання.


Як сталася вядома «Еўрарадыё», рашэнне пра закрыццё адукацыйнага цэнтру было прынятае «вышэйшым кіраўніцтвам», але яго прычына невядомая. Хутчэй за ўсё, «Лідар» больш не адновіць сваёй працы.


На гэтым тыдні таксама сталася вядома, што ў пачатку кастрычніка ў офіс навучальнага цэнтру «Streamline» прыехала фінансавая міліцыя. Сілавікі правялі ператрус і заблакавалі рахункі, што робіць немагчымымі любыя разлікі.


Заснавальнік і дырэктар навучальнага цэнтру «Streamline» Эдуард Цалюк напісаў у Instagram, што «Streamline» вымушаны спыніць выкладчыцкую дзейнасць і наданне паслуг, пры гэтым пакуль не мае магчымасці вярнуць грошы навучэнцам. На якіх падставах адбываецца ліквідацыя, у навучальным цэнтры дагэтуль не ведаюць.


«Няпростыя прававыя абставіны», – напісаў Цалюк у сацсетках.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10