Аляксандр Лукашэнка нечакана прагаварыўся пра забароны з боку медыкаў. На што ён можа быць хворы? У чым інтрыга з датаю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі? Ці стануцца яны апошнімі для Лукашэнкі? Як вучэнні «Захад 2025» звязаныя з выбарамі? Пра гэта – сёння ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Госці «ПраСвету» – Каміль Клысіньскі, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве, і Віталь Цыганкоў, палітычны каментатар радыё «Свабода» і аўтар праграмы «Двубой» на «Белсаце».
26 студзеня Лукашэнка сёмы раз абвесціць сябе прэзідэнтам
У самы цёмны час года, пад прыгнётам цяжкой рукі 30-гадовай тыраніі беларусам прыйдзецца вырашаць – ісці на выбары ці не.
Вялікія вучэнні «Захад 2025» у Беларусі. Дапамога ці пагроза для Лукашэнкі?
У Беларусі анансавалі вялікія вайсковыя вучэнні «Захад 2025» з удзелам расейскіх войскаў. Інфармацыю апублікавалі сінхронна з паведамленнем пра хуткую дату прэзідэнцкіх выбараў.
Ці прымуць Лукашэнку ў BRICS?
Ён марыць далучыцца да міжнароднага клубу ўплывовых дзяржаваў, партнёраў Расеі. У пагоні за гэтай марай ён паляцеў на саміт BRICS у Казань, сталіцу Татарстану.
Беларускі парадак дня ў Нямеччыне
На Захадзе працягваюць на высокім узроўні прымаць Святлану Ціханоўскую, пакуль Лукашэнка рыхтуецца да выбараў. Пра што Ціханоўская размаўляла з нямецкімі палітыкамі падчас візіту ў Берлін?
Выбары як частка гібрыднай вайны
У Малдове прайшлі прэзідэнцкія выбары, разам з імі – рэферэндум у пытанні еўрапейскай інтэграцыі краіны. Грамадзяне Малдовы выбралі быць у Еўразвязе. Але розніца паміж тымі, хто прагаласаваў за еўраінтэграцыю, і тымі, хто супраць, – усяго на адзін адсотак. Гэта сведчыць не толькі пра падзел у грамадстве, але і пра тое, што Расея не збіраецца адпускаць у Еўропу Малдову, як Украіну ці Грузію. Якія таксама на заканадаўчым узроўні прынялі шлях у ЕЗ, але бліжэй да Еўропы ад гэтага не сталі. Чаго чакаць ад другога туру прэзідэнцкіх выбараў у Малдове і як кампанія ператвараецца ў элемент гібрыднай вайны Расеі?
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале «Belsat News», а таксама ў нашым Facebook.