навіны

Вызначальны выбар. Як Грузія ішла ў Еўропу, а апынулася на парозе Крамля

Пра ўцёкі Грузіі ад дэмакратыі глядзіце ў спецрэпартажы «Грузія. Супрацьстаянне».

Партыя ўлады заяўляе: гэта выбары паміж мірам і вайною. Там упэўненыя – толькі «Грузінская мара» здольная не дапусціць пашырэння расейскай агрэсіі на Грузію, толькі яе прыхільнікі ведаюць, як «не злаваць Маскву».

Выбары ў кастрычніку – выбар паміж Еўропаю і Крамлём, упэўненыя апазіцыйныя сілы. Бо апошнія заканадаўчыя ініцыятывы і крокі «Грузінскай мары» ва ўнутранай палітыцы ўсё больш звязваюць каманду алігарха Бідзыны Іванішвілі з рэжымам Уладзіміра Пуціна і фактычна замарозілі працэс далучэння Грузіі да Еўрапейскага Звязу.


Іванішвілі з’явіўся на палітычнай сцэне пасля адстаўкі Саакашвілі ў 2011 годзе. Ён прыйшоў з буйнымі фінансамі і моцным інфармацыйным падтрыманнем Расеі. І стварае рух, а потым партыю «Грузінская мара».

,,

«У 2011 годзе Іванішвілі пачаў выводзіць частку свайго бізнесу з Расеі. Расея яму дазволіла вывесці некалькі мільярдаў. Як вы самі разумееце, вывесці такія грошы без дазволу першых асобаў дзяржавы немагчыма», – каментуе былы міністр адукацыі (2009–2012) і былы міністр абароны (2012) Дзмітрый Шашкін.


Напярэдадні вызначальнага дня галасавання журналісты «Белсату» ўзяліся паглядзець, які шлях прайшла Грузія за больш як трыццаць гадоў незалежнасці.


  • Як адна з найбагацейшых рэспублік СССР апынулася на мяжы выжывання?
  • Як у краіне адбылася першая «каляровая рэвалюцыя»?
  • У чым унікальнасць грузінскага шляху дэмакратычных трансфармацыяў і якія памылкі чакалі каманду маладых рэфарматараў?
  • Раскажам пра расейскую агрэсію 2008 года, што сталася з прадвеснікам анексіі Крыму і вайны рэжыму Пуціна супраць Украіны.
  • Як на фоне акупацыі Расеяй часткі грузінскай тэрыторыі да ўлады здолела прыйсці партыя, чыю палітыку называюць адкрыта прарасейскай?
  • Як зменіцца Грузія пасля выбараў-2024?



больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10