навіны

Казахстан не хоча, каб Расея з яго дапамогай абыходзіла санкцыі

Намеснік міністра замежных справаў Казахстану Раман Васіленка падчас візіту ў Польшчу. Фота: Ministry of Foreign Affairs, Republic of Kazakhstan / Facebook
Намеснік міністра замежных справаў Казахстану Раман Васіленка падчас візіту ў Польшчу. Фота: Ministry of Foreign Affairs, Republic of Kazakhstan / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Казахстан мае самую доўгую ў свеце сухапутную мяжу з Расеяй і ўваходзіць разам з ёю ў эканамічныя і вайсковыя саюзы, аднак ён не хоча дапамагаць ёй абыходзіць санкцыі. Пра гэта заявіў віцэ-міністр замежных справаў Казахстану Раман Васіленка.

«Казахстан не ўводзіў санкцыі супраць Расеі, і Казахстан не далучыўся да санкцыяў супраць Расеі. У той жа час мы не хочам, каб нашую тэрыторыю выкарыстоўвалі для абыходу санкцыяў», – сказаў намеснік міністра ў інтэрв’ю PAP.

Паводле яго, гэтая пазіцыя Астаны «вядомая і зразумелая ўсім, хто зацікаўлены ў гэтай сітуацыі, як на Захадзе, так і ў Расеі».

«Мы вядзем дыялог з ЕЗ у пытаннях, звязаных з санкцыямі. Мы прымаем захады для таго, каб такога абыходу санкцыяў не адбывалася, бо мы не хочам, каб нашыя кампаніі падвяргаліся так званым другасныя санкцыі. Мы вядзем дыялог з краінамі Захаду, ЕЗ і спецыяльным пасланнікам ЕЗ у пытанні санкцыяў Дэйвідам О’Саліванам», – заявіў Раман Васіленка.

Ён таксама адзначыў, што Транскаспійскі міжнародны транспартны маршрут, які развівае Казахстан для сувязі з Еўразвязам, можа стаць альтэрнатывай для тых кампаніяў, якія не жадаюць ці не могуць выкарыстоўваць Паўночны калідор, што ідзе праз Расею.

,,

«Будзе важна мець гэты альтэрнатыўны маршрут», – дадаў віцэ-міністр.


Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў. Фота: president.gov.by
Як Лукашэнка з Такаевым пасварыліся навіны

Паводле «Telegraph», Уладзімір Пуцін наўпрост звярнуўся да суседніх краінаў па дапамогу ў доступе да заходніх тавараў. У выніку, напрыклад, экспарт Нямеччыны ў Кыргызстан, імаверна, фіктыўны, вырас на 2000 % у першай палове 2023 года. Выраслі пастаўкі і з іншых краінаў Еўразвязу ў іншыя постсавецкія краіны, як і імпарт падсанкцыйных тавараў нібыта з іх у ЕЗ.

Аднак кампаніі з постсавецкіх краінаў усё часцей трапляюць пад другасныя санкцыі за дапамогу Расеі ў іх абыходзе. То бок, удзел «у такіх авантурах» стварае для мясцовых рэжымаў палітычныя рызыкі, «іншая справа, што эканамічная выгада часта гэтую палітычную рызыку перавышае», заявіў палітолаг Рыгор Ніжнікаў. На ягоную думку, так будзе працягвацца, пакуль Захад не знойдзе магчымасці караць такія буйныя краіны, як Індыя ці Кітай, бо тыя, спакойна гандлюючы з Расеяй, ствараюць прэцэдэнты ды адчыняюць вокны магчымасцяў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10