навіны

Прэмію Сахарава за свабоду думкі прысудзілі лідарам венесуэльскай апазіцыі

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Фота: chenoticiasweb.blogspot.com
Здымае мае ілюстрацыйны характар. Фота: chenoticiasweb.blogspot.com
podpis źródła zdjęcia

Еўрапейскі парламент 24 кастрычніка пастанавіў прысудзіць прэмію імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі лідарам венесуэльскай апазіцыі: Марыі Карыне Мачада і Эдмунда Гансалесу Урут'ю.

«Гэтая прэмія сімвалізуе прызнанне Еўрапейскім парламентам Марыі Карыны Мачада як лідаркі дэмакратычных сілаў Венесуэлы і Эдмунда Гансалеса Урут'і як абранага прэзідэнта краіны, які рэпрэзентуе ўсіх тых венесуэльцаў унутры і за межамі краіны, хто змагаецца за аднаўленне свабоды і дэмакратыі», гаворыцца ў паведамленні Еўрапарламенту.

Прэмія імя Сахарава за свабоду думкі ўручаецца Еўрапарламентам штогод. Яна была заснаваная ў 1988 годзе для ўзнагароджання асобаў і арганізацыяў, якія абараняюць правы чалавека, асноўныя свабоды і дэмакратыю. Яна названая ў гонар савецкага фізіка і палітычнага дысідэнта Андрэя Сахарава.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м адзіны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Мілінкевіч, а ў 2020-м дэмакратычная апазіцыя Беларусі.

Мужчына са сцягам Венесуэлы насупраць чальцоў Нацыянальнай гвардыі падчас акцыі пратэсту пасля таго, як Нацыянальны выбарчы савет абвясціў, што прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Каракас, Венесуэла, 29 ліпеня 2024 года. (Фота: Alexandre Meneghini / Reuters / Forum)

Венесуэла зрабілася як Беларусь? Фальсіфікацыя выбараў, пратэсты, АМАП – што падобна і непадобна

навіны

28 ліпеня 2024 года ў Венесуэле прайшлі прэзідэнцкія выбары. Яны адбываліся ва ўмовах працяглага палітычнага і эканамічнага крызісу, цэнзуры і рэпрэсіяў. Дзейны кіраўнік дзяржавы Нікаляс Мадура ішоў на трэці тэрмін: абмежаванні ў два прэзідэнцкія тэрміны скасавалі па выніках «рэферэндуму» яшчэ ў 2009 годзе. Афіцыйна Мадура атрымаў перамогу, хоць паводле незалежных назіральнікаў пераможцамі былі прадстаўнікі апазіцыі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10