навіны

У Польшчы створаць Цэнтры інтэграцыі замежнікаў, перадусім для беларусаў і ўкраінцаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У розных рэгіёнах Польшчы створаць 49 Цэнтраў інтэграцыі замежнікаў. Яны з’яўляюцца часткай новай міграцыйнай палітыкі польскага ўраду і павінны стаць адным з інструментаў інтэграцыі імігрантаў у польскае грамадства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наведвальнікі канцэрту, прысвечанага святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве. Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Новая міграцыйная стратэгія Польшчы. Ці закране прыпыненне права на прытулак беларусаў?

навіны

Новая міграцыйная стратэгія сярод іншага датычыць «прынцыпаў уключэння і інтэграцыі імігрантаў у польскае грамадства, у прыватнасці абавязкаў і правоў замежнікаў, каб працэс інтэграцыі не ўплываў негатыўна на сацыяльную згуртаванасць у Польшчы і ў той жа час дазволіў выкарыстоўваць патэнцыял імігрантаў». Для гэтага ў прыватнасці плануецца стварыць у розных рэгіёнах Польшчы 49 Цэнтраў інтэграцыі замежнікаў, якія ў асноўным адрасаваныя грамадзянам Украіны і Беларусі, піша INFOR.

Пакуль няма падрабязнасцяў адносна таго, дзе яны будуць створаныя. Аднак, у Кіраўніцтве працы Цэнтраў інтэграцыі замежнікаў ёсць канцэпцыя Цэнтра інтэграцыі замежнікаў паводле мадэлі «аднаго акна».

У задачы цэнтраў будуць уваходзіць, сярод іншага:

  • аказанне інфармацыйнага падтрымання замежнікам,
  • аказанне дапамогі ў вырашэнні асноўных жыццёвых пытанняў, такіх як: пошук прыдатнага жылля, дапамога ў вырашэнні службовых пытанняў, у арганізацыі догляду дзіцяці/утрыманца, у вырашэнні пытанняў, звязаных са здароўем (выбар сямейнага лекара, пошук спецыяліста, атрыманне медычнай страхоўкі, рэабілітацыйных паслуг), дапамога ў банку, растлумачэнне правілаў карыстання грамадскім транспартам і г.д.,
  • арганізацыя навучання польскай мове,
  • арганізацыя прафесійнага навучання,
  • юрыдычнае суправаджэнне,
  • псіхалагічнае падтрыманне,
  • суправаджэнне прысяжнага перакладчыка,
  • арганізацыя інтэграцыйнай дзейнасці для дзяцей, падлеткаў і дарослых,
  • арганізацыя адаптацыйных заняткаў (курсы ў галіне, у прыватнасці, польскага права, польскага, традыцыяў, звычаяў і культурных нормаў, правілы функцыянавання на польскім рынку працы, правілы функцыянавання сістэмы адукацыі і г. д.),
  • заняткаў прафесійнай інтэграцыі.

Важным элементам дзейнасці CIC стане арганізацыя і рэалізацыя інтэграцыйных і анімацыйных задач шляхам папулярызацыі польскай культуры, традыцый і звычаяў, арганізацыі дадатковых міжкультурных мерапрыемстваў для дзяцей, моладзі і дарослых у розных формах, у тым ліку творчых сустрэчаў, спартыўных і забаўляльных падзеяў, каб пераадолець культурны і моўны бар’ер, а таксама курсы адаптацыі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10