навіны

Эйсмант кажа пра неадназначнасць словаў Лукашэнкі, а БелТА «спаліла» дату выбараў

Наталля Эйсмант. Фота: belta.by
Наталля Эйсмант. Фота: belta.by
podpis źródła zdjęcia

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што палітык пакуль неадназначна адказаў на пытанне аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. У той самы час прапаганда, магчыма, паказала лагатып з першапачатковай датай кампаніі, якая падобная да той, пра якую раней казаў «BELPOL».

Святлана Ціханоўская на Генеральнай асамблеі ААН. Нью-Ёрк, ЗША. 25 верасня 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская расказала, што працягне сваю працу і пасля выбараў 2025 года

навіны

Наталля Эйсмант сказала Life.ru, што Аляксандру Лукашэнку проста задалі пытанне адносна ягонага ўдзелу ў выбарах, а «ён адказаў», але «адказ быў не такі адназначны». Паводле яе, пытанне аб адназначным удзеле ўсё яшчэ абмяркоўваецца.

«Прэзідэнт [так прапаганда называе Лукашэнку. рэд. belsat.eu] сказаў, што „так, Воля, пайду“ Вользе Скабеевай, вашай калезе, і дадаў потым „калі“. Ну і далей тэза, якую заўсёды прэзідэнт прапагандаваў, калі прыхільнікі скажуць, калі сітуацыя так будзе складвацца, калі ў Беларусі вырашаць, прэзідэнт будзе вылучаць сваю кандыдатуру», заявіла прэс-сакратарка.

Адказваючы на пытанне, чаму заява аб магчымым удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах была дадзеная ў Расеі, а не ў Беларусі, яна заявіла, што гэта ўсяго толькі збег абставінаў:

,,

«Пакуль мы накіроўваліся ў Казань, у Палаце прадстаўнікоў было прынятае рашэньне. Сапраўды, прэзідэнт, як і ўся беларуская дэлегацыя, даведаліся пра гэта па прылёце. Расейскія журналісты спыталі – прэзідэнт адказаў».


Прапаганда між тым апублікавала дзіўны лагатып электаральнай кампаніі 2025 года, паведамляючы пра тое, што ЦВК Беларусі зацвердзіў яе візуальную канцэпцыю. У тэлеграм-канале БелТА была апублікаваная іншая карцінка, на якой пазначана 25 лютага 2025 года. Праз некалькі хвілін у паведамленне было ўнесена змяненне і карцінка была заменена на карэктную. Той жа лагатып з 25 лютага з’явіўся ў тэлеграм-канале АНТ, а потым быў выдалены.

Скрыншот з тэлеграм-каналу БелТА
Скрыншот з тэлеграм-каналу БелТА

Адзначым, што выбары 23 лютага 2025 года раней прадказваў са спасылкай на свае крыніцы «BELPOL». Пры гэтым 25 лютага — гэта аўторак, а выбары маюць праходзіць у нядзелю, якой і будзе 23 лютага. Аднак 23 кастрычніка ўлады прызначылі выбары на 26 студзеня.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10