Вайна

Пракуратура паведаміла пра расстрэл яшчэ чатырох украінскіх ваеннапалонных

Расейскі вайсковец. Фота: stat.mil.ru
Расейскі вайсковец. Фота: stat.mil.ru
podpis źródła zdjęcia

Офіс Генеральнага пракурора Украіны паведаміў пра расследаванне чарговага вайсковага злачынства, учыненага расейскімі вайскоўцамі на ўкраінскай тэрыторыі. Вядзецца пра забойства ваеннапалонных.

У ведамстве адзначылі, што 6 кастрычніка чацвёра вайскоўцаў Нацыянальнай Гвардыі Украіны выконвалі службова-баявыя заданні на пазіцыях у раёне Сялідава. Каля 13:00 расейскія войскі прыступілі да штурму ўмацаванняў, падчас якога захапілі нашых абаронцаў у палон. Затым яны запісалі допыт параненых бяззбройных нацгвардзейцаў на відэа. А на наступны дзень, калі ЗСУ вярнулі страчаныя пазіцыі, былі знойдзеныя целы забітых украінскіх вайскоўцаў.

Паводле гэтага факту пачата дасудовае расследаванне па крымінальнай вытворчасці за парушэнне законаў і звычаяў вайны, злучанага з наўмысным забойствам (ч. 2 арт. 438 КК Украіны).

,,

«Забойства ваеннапалонных з’яўляецца грубым парушэннем Жэнеўскіх канвенцый і кваліфікуецца як цяжкае міжнароднае злачынства», – падкрэслілі ў ведамстве.


Вікторыя Рошчына. Фота: apostrophe.ua

Украінская журналістка Вікторыя Рошчына загінула ў расейскім палоне

навіны

Станам на 4 кастрычніка ўкраінскія праваахоўныя органы валодалі інфармацыяй аб забойстве расейскімі вайскоўцамі сама меней 93 украінскіх ваеннапалонных, паведаміў прадстаўнік ОГП Юрый Белавусаў. 15 кастрычніка генпракурор Украіны Андрэй Косцін назваў забойства ўкраінскіх вайскоўцаў у палоне мэтанакіраванай палітыкай РФ.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10