навіны

З сектару Газа эвакуявалі беларуску з дзецьмі. Яны адмовіліся выязджаць год таму

Эвакуяваная сям’я беларусаў. Фота: БелТА
Эвакуяваная сям’я беларусаў. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Грамадзянку Беларусі з трыма дзецьмі эвакуяавалі з Газы. Самалёт з сям’ёй прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» 24 кастрычніка.

Як піша БелТА, эвакуацыя сталася вынікам працы пасольстваў Беларусі ў Ізраілі, Сірыі, Егіпце і Расеі пры спрыянні Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа. Працэс эвакуацыі пачаўся раніцай 22 кастрычніка.

Сям’ю Абуалкас эвакуяваць простым маршрутам праз аэрапорт Тэль-Авіву не ўдалося, як і праз кантрольна-прапускныя пункты на егіпецка-палестынскай і егіпецка-ізраільскай межах. У выніку працы дыпламатаў удалося забяспечыць пераход ізраільска-іярданскай мяжы.

Эвакуяваная жанчына Таццяна сказала, што сям’я трое содняў была ў дарозе. Перадусім яна плануе заняцца ўладкаваннем дзяцей у школу.

Аляксандр Барташ, які сустракаў дачку з унукамі ў аэрапорце, адзначыў, што чакаў іх летась, калі беларусаў эвакуявалі з сектару Газа. У лістападзе 2023 года ўлады Беларусі паведамлялі пра эвакуацыю з Газы 43 беларусаў.

,,

«Думалі, прывязуць і нашых. А потым глядзім тэлевізар – і там бягучы радок: у Палестыне на ўласнае жаданне засталіся шэсць беларусаў. Я думаю: з іх чатыры – нашыя», – сказаў мужчына.


Сем'і людзей, забітых і выкрадзеных з фестывалю «Supernova», які праходзіў побач з мяжою сектару Газа, моляцца за сваякоў у першую гадавіну атакі. Пасля нападу на тэрыторыі фестывалю валанцёры знайшлі не менш за 260 целаў, шмат маладых людзей выкралі і адвезлі ў якасці закладнікаў у Газу. Рэ'ім, Ізраіль. 7 кастрычніка 2024 года. Фота: Leon Neal / Getty Images
Разрастанне канфлікту і палонныя, якія не вярнуліся: год вайны Ізраілю з «Хамасам» Аналітыка

Раніцай 7 кастрычніка 2023 года на Ізраіль абрынуліся ракеты з сектару Газа, а пасля баевікі «Хамасу» ўварваліся на тэрыторыю Ізраілю, у тым ліку ў месцы, дзе праходзіў музычны фэст. Паводле ізраільскіх звестак, у выніку атакі 7 кастрычніка былі забітыя блізу 1200 ізраільцянаў і замежнікаў, а блізу 250 закладнікаў былі вывезеныя ў Газу. Напад суправаджаўся жорсткімі катаваннямі і згвалтаваннямі. Здарэнне назвалі правалам ізраільскіх спецслужбаў.

Аднак ужо 8 кастрычніка Ізраіль пачаў ваенную аперацыю «Жалезныя мячы» і назваў тое, што адбываецца, вайной. Калі Ізраіль пачаў бамбаваць Газу, «Хамас» папярэдзіў, што будзе забіваць за гэта закладнікаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10