Вайна

«Забойствы, згвалтаванні, іншае» – злачынствы вайскоўцаў РФ у Курскай вобласці

Апці Алаўдзінаў. Фота: aptialaudinov / vk.com
Апці Алаўдзінаў. Фота: aptialaudinov / vk.com
podpis źródła zdjęcia

Праваахоўныя органы Курскай вобласці Расеі зафіксавалі 187 злачынстваў, учыненых у рэгіёне расейскімі вайскоўцамі. Пра гэта расказаў намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ, камандзір спецназу «Ахмат» Апці Алаўдзінаў.

Пра гэта чачэнскі вайсковец заявіў, адказваючы на пытанне праваеннага блогера Максіма Калашнікава аб тым, ці даходзілі да яго звесткі пра «непрыстойныя паводзіны» байцоў «Ахмата» ў тыле.

«Я знаходжуся зараз на курскім напрамку. Я адразу ж схадзіў да начальніка УМУС Курскай вобласці і задаў яму ў лоб пытанне: „Якія ў вас праблемы з „Ахматам“, як толькі я сюды зайшоў?“. Ён усміхнуўся і сказаў: „У нас на тэрыторыі ўчынена 187 злачынстваў ваеннымі. Гэта забойствы, згвалтаванні, іншае, іншае. Ніводнага з гэтых злачынстваў не ўчынілі байцы падраздзялення „Ахмат““», – сказаў Апці Алаўдзінаў.

Вайсковец не ўдакладніў, за які перыяд былі здзейсненыя гэтыя злачынствы. Але раней ён аб’яўляў аб прыбыцці «Ахмата» ў рэгіён 8 жніўня.

Расейскія ўлады не паведамлялі пра злачынствы з боку расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. Аднак дзякуючы публікацыям у тэлеграм-каналах відэа з камер назірання вядома, што яны здзяйсняюць злачынствы. У прыватнасці былі апублікаваны кадры некалькіх рабаванняў крамаў, прынамсі ў адным такім злачынстве ўдзельнічаў вайсковец з Чачні.

Нагадаем, што ўкраінскія войскі ўтрымліваюць пад сваім кантролем частку Курскай вобласці з 6 жніўня. Для яе вызвалення Расея можа задзейнічаць войскі КНДР.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10