навіны

Ціханоўская расказала, што працягне сваю працу і пасля выбараў 2025 года

Святлана Ціханоўская на Генеральнай асамблеі ААН
Святлана Ціханоўская на Генеральнай асамблеі ААН. Нью-Ёрк, ЗША. 25 верасня 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў звароце наконт прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў расказала пра свае паўнамоцтвы ў 2025 годзе. Яна падкрэсліла, што працягне працу.

«У мяне ёсць абавязак перад грамадзянамі Беларусі – правесці сапраўдныя і сумленныя выбары. І сумленныя выбары патрэбныя не мне асабіста, яны патрэбныя Беларусі, каб выйсці з крызісу. Я не змагаюся за ўладу, я змагаюся за тое, каб беларусы вярнулі сабе права выбару, каб гаспадаром сваёй краіны быў народ, а не чалавек, які лічыць сябе гаспадаром краіны і народу», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Яна адзначыла, што працягне сваю працу, бо праблема не ў ейных паўнамоцтвах, а ў тым, што «рэжым баіцца праводзіць сумленныя выбары, бо ведае, што зазнае паражэнне, як і ў 2020 годзе».

,,

«Сумленныя выбары патрэбныя нашай краіне, і я павіншую чалавека, які будзе на іх абраны», – падкрэсліла палітык.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына кідае бюлетэнь падчас датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 5 жніўня 2020 года. Фота: Misha Friedman / Getty Images

Галасаваць «супраць усіх», як заклікала Ціханоўская, гэта добры ці кепскі варыянт для «бязвыбараў»?

Аналітыка

Каардынацыйная рада большасцю галасоў прыняла агульную стратэгію дзеянняў дэмакратычных сілаў Беларусі на выбарах. Яна была распрацаваная супольна з Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай радай як «адказ недэмакратычным „бязвыбарам“ Лукашэнкі».

Дэмакратычныя сілы патрабуюць спынення ўсіх відаў рэпрэсіяў, вызвалення ўсіх палітзняволеных, рэалізацыі права ўсіх грамадзянаў Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства, забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да медыяў і правядзення выбараў згодна з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

«Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу», – заклікаюць дэмсілы.

Аўтары заявы абяцаюць прапанаваць іншыя варыянты выказвання пратэсту ў залежнасці ад развіцця сітуацыі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10