навіны

Трох актораў РТБД асудзілі за хуліганства. Рэпрэсіі ў Беларусі 23 кастрычніка

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Фота: rtbd.by
podpis źródła zdjęcia

У сераду 23 кастрычніка стала вядома пра суд над затрыманымі надоечы акторамі Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі, пра 20-гадовыя тэрміны двум украінцам за нібыта дыверсійную дзейнасць на карысць СБУ і іншыя факты палітычна матываванага пераследу ў Беларусі. Падрабязней – у нашым аглядзе рэпрэсіяў.

Трох актораў з асноўнага складу Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі асудзілі на содні паводле арт. 19.1 КаАП РБ («дробнае хуліганства»).


Пра затрыманне шэрагу актораў РТБД стала вядома 19 кастрычніка. Пасля гэтага ў тэатры адмянялі некалькі спектакляў, у тым ліку, самых касавых.

Аляксандр Лапачэнка. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Аляксандр Лапачэнка. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У вёсцы Лыкава Магілёўскай вобласці затрымалі 42-гадовага Аляксандра Лапачэнку. Яго абвінавацілі ў рэпостах у «Аднакласніках» матэрыялаў, прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. 


У Менскім гарадскім судзе 23 кастрычніка распачаўся суд над 54-гадовым жыхаром Менскага раёну Андрэм Савіцкім. Яго абвінавачваюць у «адмаўленні генацыду беларускага народу» (ч. 1 арт. 130-2 КК) і «абразе прэзідэнта» (ч. 1 арт. 368 КК) у «Аднакласніках». Гэта першы суд у Беларусі за «адмаўленне генацыду».


У Горадні судзяць мясцовага жыхара Максіма Сандракулу за «удзел у масавых беспарадках» у 2020 годзе (ч.2 арт.293 КК). Мужчыне пагражае да 8 гадоў калоніі.


У Менску сілавікі затрымалі байкерку. У жанчыны на шаломе былі белыя і чырвоныя стужкі. У тэлефоне затрыманай знайшлі фотаздымкі з акцыяў пратэстаў. Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай.

Міхаіл Фандо. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Міхаіл Фандо. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У Менскім гарадскім судзе працягваецца суд над гульцом у покер Міхаілам Фандо пад мянушкай Rattly, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі. Працэс распачаўся 17 кастрычніка. Мужчыну абвінавачваюць у падтрымцы Украіны і судзяць паводле артыкулу «Дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК).


23 кастрычніка 2024 года ў Гомельскім абласным судзе абвясцілі прысуд Сяргею і Паўлу Кабарчукам – бацьку і сыну. Кожнаму з іх прызначанае пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 700 базавых велічыняў кожнаму – 28 тысяч рублёў.


Мужчын асудзілі па 4 крымінальных артыкулах, сярод якіх «акт тэрарызму» і «агентурная дзейнасць». Абодва былі затрыманыя падчас «контртэрарыстычнай аперацыі» ў Лельчыцкім раёне 15 лютага гэтага года. Пазней КДБ адчыталася пра затрыманне «тэрарыстаў», нібыта адпраўленых СБУ праводзіць тэракты ў Беларусі і РФ.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10