навіны

Хакеры ўзламалі сервер дзяржаўнай установы ў Бабруйску і запатрабавалі выкуп

Бабруйскі гарвыканкам
Бабруйскі гарвыканкам. Фота: komkur.info
podpis źródła zdjęcia

Паводле Следчага камітэту Беларусі, 14 кастрычніка ў выніку несанкцыянаванага доступу да сервера была заблакаваная камп'ютарная інфармацыя Цэнтру забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацыяў Бабруйску.

Раніцай 14 кастрычніка бухгалтарка ўстановы заўважыла, што працоўная праграма не працуе – службовыя файлы зашыфраваныя. На электронную пошту Цэнтру прыйшоў ліст з патрабаваннем 2000 долараў у крыптавалюце для аднаўлення нармальнай працы сервера – наўзамен хакер абяцаў даць ключ для дэшыфроўкі файлаў.


Адміністрацыя ўстановы звярнулася ў міліцыю.


Распачатая крымінальная справе паводле ч. 1 арт. 208 Крымінальнага кодэксу Беларусі, «Вымагальніцтва». Следчыя вызначаюць асобу вымагальніка.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10