навіны

Памежны камітэт: на беларуска-польскай мяжы знойдзены труп мігранта

беларуска-польская мяжа
Беларуска-польская мяжа. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

У аўторак, 22 кастрычніка, на мяжы з Польшчай, у Камянецкім раёне, быў знойдзены труп мігранта, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота. На мяжы Польшчы і Беларусі. Фота: Белсат
З пачатку года на мяжы з Беларуссю былі паранены 63 польскія вайскоўцы навіны

Паводле беларускіх памежнікаў, памерлы замежнік быў без абутку, апрануты толькі ў цішотку і джынсы. Акрамя таго, на целе мужчыны нібыта былі «яўна бачныя застылая кроў і гематомы».


Беларусі бок сцвярджае, што труп мігранта быў выкінуты на тэрыторыю нашай краіны з Польшчы праз браму для жывёлаў у агароджы на мяжы.


Следчы камітэт паведаміў, што загінулы – 43-гадовы грамадзянін Бангладэшу.


Паводле Памежнага камітэту, ад пачатку 2024 года на мяжы загінулі шасцёра мігрантаў, з 2021 года – 27. Польскі бок сцвярджае, што на беларускай тэрыторыі загінулі як мінімум 45 мігрантаў, а агулам па абодва бакі мяжы Беларусі з Еўразвязам – не менш за 130 чалавек.


З пачатку 2024 году пры затрыманні або спыненні нерэгулярных мігрантаў з Беларусі пацярпелі і атрымалі раненні ўжо 63 польскія вайскоўцы, заявіў на паседжанні польскага Сейму 17 кастрычніка дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Павал Бэйда.


Таксама паводле яго, у перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2024 года на ўчастку мяжы з Беларуссю зафіксавана амаль 28 тысяч спробаў незаконна перасекчы мяжу. Гэта больш, чым за ўвесь мінулы год — летась зафіксавана 25 702 спробы незаконнага перасячэння мяжы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10