Аналітыка

Галасаваць «супраць усіх», як заклікала Ціханоўская, гэта добры ці кепскі варыянт для «бязвыбараў»?

Жанчына кідае бюлетэнь падчас датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах на выбарчым участку ў Менску
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына кідае бюлетэнь падчас датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 5 жніўня 2020 года. Фота: Misha Friedman / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Чаму б не ігнараваць выбары, не галасаваць за Гайдукевіча ці не выставіць свайго кандыдата? «Белсат» спытаў палітыкаў і палітычнага аналітыка.

Сяргей Навумчык (у цэнтры) на мітынгу да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Менск, Беларусь. 25 жніўня 1992 года. Фота: Міхась Ткачоў / Vytoki.net

За Лукашэнку будуць агітаваць «страшылкамі» пра 90-я. Ці праўда ён «уратаваў краіну»?

Шуфлядка

Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 26 студзеня 2025 года. Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай абвясціў, што пойдзе кандыдатам на гэтыя выбары. Выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада прынялі стратэгію з заклікам галасаваць «супраць усіх» на тым, што яны называюць «бязвыбарамі» – выказаць такім чынам пратэст супраць адсутнасці дэмакратычных выбараў, наяўнасці рэпрэсіяў і палітвязняў.


Чаму так вырашылі, ці добрае гэтае рашэнне і ці былі іншыя варыянты? «Белсат» распытаў палітыкаў і палітычнага аглядальніка.


Вячорка: «Супраць усіх» – гэта супраць дыктатуры, беззаконня і вайны


Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары «Белсату» падкрэслівае: дэмакратычныя сілы не прызнаюць выбары 2025 года, бо «гэта фарс і імітацыя», таму заклікаюць «галасаваць супраць усіх – супраць беззаконня, супраць дыктатара, супраць вайны, якую развязала Расея». 

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Фота: Tsikhanouskaya.org
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Фота: Tsikhanouskaya.org

Дэмакратычныя сілы збіраюцца, паводле Вячоркі, змабілізаваць сваіх прыхільнікаў, весці працу з беларусамі, якія не сочаць за палітычнай павесткай, дамагацца ад міжнароднай супольнасці непрызнання выбараў – каб нават загадзя «не было думкі, што нармалізавалася сітуацыя», бо дзясяткі людзей штодня трапляюць за краты. Менавіта ў дзень абвяшчэння даты выбараў дэмакратычныя сілы мелі сустрэчу з Еўрапейскай службай вонкавых сувязяў, з дацкім і літоўскім Міністэрствамі замежных справаў. Па выніках сустрэчаў Вячорка кажа:

,,

«Я думаю, што ні ў каго няма ілюзіяў: Лукашэнка гэты фарс робіць толькі каб перапрызначыць сябе, і выбарамі гэта нельга называць ні ў якім разе».


Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламенту для Беларусі Малгажата Гасеўска. Страсбур, Францыя. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

«Гаага чакае». Інтэрв’ю кіраўніцы дэлегацыі Еўрапарламенту ў справе Беларусі

навіны

Лукашэнка «какетнічаў» не толькі перад гэтымі выбарамі, але і ўсе 30 гадоў, падкрэслівае Вячорка: пастаянна казаў, «мо не пайду, ну, але калі народ папросіць, то можа быць». Паводле Вячоркі, Лукашэнка – неадэкватны чалавек, якому вельмі важна «захавацца, выжыць і выратаваць сваю сям’ю», бо ён баіцца і Ціханоўскай, і палка Каліноўскага, і новых пратэстаў. Таму і трымае тысячы людзей у закладніках і не можа вызваліць нават палітвязняў з «гуманітарнага спісу».


«Ён мог бы сысці ўжо даўно, застацца ў гісторыі як першы прэзідэнт Беларусі, – кажа Вячорка пра Лукашэнку. – Але ён выбраў такі шлях: служыць іншай дзяржаве. Здрадзіў беларускім інтарэсам і здае нашую краіну Расеі. І я думаю, што беларусы яму гэта ніколі не прабачаць».


Латушка: Гэта не выбары, але гэтым можна скарыстацца як трыгерам


Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету, лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў каментары «Белсату» кажа: 26 студзеня будуць «выбары губернатара» – асобы, падпарадкаванай Расеі.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка. Фота: Belarus-nau.org
Кіраўнік НАУ Павел Латушка. Фота: Belarus-nau.org

«Мы будзем з вамі відавочцамі спробы Лукашэнкі чарговы раз прызначыць самога сябе на ўзурпаваную пасаду прэзідэнта, – кажа Латушка. – Зразумела, што назваць гэта выбарамі нельга, бо ў Беларусі пануе атмасфера страху і тэрору. 


Таталітарны рэжым пануе ў нашай краіне. Тысячы палітзняволеных, у тым ліку былыя патэнцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта: Бабарыка, Ціханоўскі ў турме. Ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя партыі, ліквідаваныя ўсе незалежныя сродкі масавай інфармацыі, больш за 50 % – больш за 1700 няўрадавых арганізацыяў ліквідавана ў Беларусі, мы памятаем з вамі рэпрэсіі, што за подпіс за кандыдата на выбарах прэзідэнта людзей звальнялі з працы, каралі… Таму казаць пра тое, што ў атмасферы страху і тэрору выбары могуць адбыцца, немагчыма.


Мы апелюем з аднаго боку да беларусаў: скарыстацца гэтай магчымасцю прызначанага гэтага так званага дня так званых выбараў. Не браць удзел у выбарах, а менавіта праявіць форму актыўных дзеянняў, актыўнага байкоту, скіраваную на тое, каб прыйсці і прагаласаваць „супраць усіх“».

,,

«Мы разумеем, што Лукашэнка сфальсіфікуе выбары, але стварэнне трыгеру, канфлікту ўнутры сістэмы нам вельмі патрэбна».


Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

Што стане з легітымнасцю Святланы Ціханоўскай у 2025 годзе?

навіны

Паводле Латушкі, Лукашэнка хоча «атрымаць цішыню» і даказаць самому сабе, што ён мае падтрымку бальшыні. Але сацыялагічныя апытанні ўжо цяпер паказваюць, што бальшыні ён не мае, а праз Камітэт дзяржаўнай бяспекі Лукашэнка можа атрымаць рэальную карціну сваёй падтрымкі і пратэсту.


Акрамя галасавання «супраць усіх», дэмакратычныя сілы прапануюць іншыя формы пратэсту: актыўнасць па-за межамі Беларусі (можа, нейкія акцыі з «альтэрнатыўнымі выбарчымі ўчасткамі»), а таксама «інтэрнэт-інструменты» для тых, хто ў Беларусі, але не хоча ісці на выбарчы ўчастак. 


Галасаваць за нейкага кандытата-«спойлера», якога прапануюць улады як альтэрнатыву Лукашэнку, Латушка лічыць амаральным і недапушчальным. Сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч прапаноўваў галасаваць за лідара праўладнай ЛДПБ Алега Гайдукевіча, ды Латушка пытае: «Я як чалавек, які падтрымлівае дэмакратычны, незалежны, суверэнны выбар, магу прагаласаваць за Гайдукевіча, які выступае супраць таго, што я сказаў?»


Што да замежнага непрызнання выбараў, Латушка дадае: ранкам сустракаўся з амбасадарам Ірландыі (Ірландыя займае адназначную пазіцыю аб непрызнанні выбараў у Беларусі), нядаўна быў візіт у Берлін, у бліжэйшы час чакае камунікацыі з амбасадарамі Швецыі, Чэхіі і іншых краінаў, у снежні чакаецца стратэгічны дыялог са Злучанымі Штатамі і Еўрапейскай камісіяй, таксама запланаваная буйная канферэнцыя ў Еўрапарламенце з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.


Мельнікава: Разглядалі і іншыя варыянты, гэты палічылі найлепшым


Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава расказвае «Белсату», што працоўная група з прадстаўнікоў офісу Ціханоўскай, АПК і КР разглядала ўсе варыянты, у тым ліку пасіўны байкот, вылучэнне свайго кандыдата і пратэставае галасаванне за альтэрнатыўных кандыдатаў. Яна тлумачыць: 

,,

«Мы прынялі рашэнне не сыходзіць у пасіўны байкот, таму што маўчанне і ігнараванне – гэта найлепшы саюзнік дыктатуры. Усё яны заўсёды хочуць правесці ў маўклівай згодзе. Таму мы лічым, што байкот не стварае ціску і толькі ўзмацняе пазіцыі рэжыму».


Выбраная стратэгія – «фіксаванне нязгоды з тым, што адбываецца», тлумачыць яна. І хоць тое, што запланавана на 26 студзеня, лічаць імітацыяй, а не выбарамі, важна таксама выкарыстоўваць магчымасць для бяспечнага пратэсту, палітычнага дзеяння. У час абмеркавання гучалі і думкі пра тое, што гэткі ўдзел у выбарах – гэта легітымізацыя. Ды вырашылі, што хочуць выкарыстаць любую магчымасць для палітызацыі грамадства, каб людзі не былі пасіўнымі і не заставаліся дома, як хацеў бы Лукашэнка.


Дэмакратычны кандыдат ва ўмовах масавых рэпрэсіяў немагчымы і небяспечны, працягвае Мельнікава. Яна лічыць, што і няма аб чым размаўляць, калі дэмакратычнага кандыдата арыштуюць на этапе збору подпісаў, а то і раней.

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Белсат

ОСЦ, АПК, КР, «апазіцыя да апазіцыі» – якая цяпер структура дэмакратычных сілаў?

навіны

Пратэставае галасаванне – гэта расейскі досвед, там гэта завецца «разумным галасаваннем». Але Мельнікава падкрэслівае: там няма галасавання «супраць усіх», а ў Беларусі ёсць. Таму і прапануюць выбраць «найбольш адпаведную форму пратэсту ў сённяшніх умовах нават з этычнага пункту гледжання».


Мельнікава дадае, што дэмакратычныя сілы арганізуюць дадатковыя варыянты для тых, хто вырашыць застацца ўдома ці знаходзіцца за мяжой, але пра гэтыя варыянты пакуль не расказвалі. Іншых формаў пратэсту, акрамя галасавання «супраць усіх», не выключаюць. 


Мажэйка: Пераможных варыянтаў у такіх выбарах няма, але лепш нешта рабіць, чым не рабіць нічога 


Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка кажа «Белсату», што дэмакратычныя сілы прадэманстравалі еднасць – хуткую і супольную заяву Ціханоўскай, АПК і КР. Маўляў, хоць хтосьці спрабуе ствараць карціну, што «ўсе там толькі сварацца», бачна, што ключавыя дэмакратычныя актары здольныя дамаўляцца на супольныя дзеянні, і гэта ўжо добра.

Каардынатар «Нашай візіі» Вадзім Мажэйка. Фота: RFE / RL
Каардынатар «Нашай візіі» Вадзім Мажэйка. Фота: RFE / RL

Што да стратэгіі, Мажэйка адзначае два моманты.


Па-першае, у 2025 годзе ў Беларусі не прадбачыцца галоўных элементаў электаральнай кампаніі. Не будзе магчыма вылучыць свайго кандыдата ў бюлетэнь, ладзіць публічныя мерапрыемствы, рабіць публічныя дэбаты і заявы ў медыях, наўрад ці будуць нават выступы на БТ. Раз няма складнікаў для палітычнай кампаніі, трэба прыдумляць нешта крэатыўнае.


Па-другое, абяцаюць нейкія альтэрнатыўныя варыянты. Пакуль, можа, няма яснасці, якія будуць варыянты, бо заяву рабілі хутка па абвяшчэнні «даты імітацыі выбараў». Але праз нейкі час могуць агучыць і іншыя варыянты. З улікам дасяжных варыянтаў Мажэйка лічыць выбраную стратэгію найбольш разумнай:

,,

«Заўжды хоць любы ўдзел у любых крэатыўных формах лепей за проста пасіўнае бяздзеянне».


Байкот праз няўдзел і ігнараванне, працягвае ён, гэта дэмабілізацыя – і гэта тое, што любяць аўтакратычныя рэжымы.


Варыянт са «сваім кандыдатам», лічыць Мажэйка, канчаткова закрыты пасля справы лідара «Зялёных» Змітра Кучука: ён спрабаваў вылучыцца кандыдатам на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2024 года – яму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, а потым яго кінулі за краты, цяпер ён палітвязень. Любы няўзгоднены з адміністрацыяй Лукашэнкі можа паўтарыць такі лёс: «У 2020 годзе ўжо зарэгістравалі хатнюю гаспадыню з нулявым палітычным досведам, што атрымалася з гэтага?» 


Ідэю галасавання за Гайдукевіча ці іншых «спойлераў» Мажэйка называе «сцёбнай», але не ўяўляе, як можна ставіцца сур’ёзна да гэтай прапановы: «Будзе выходзіць Гайдукевіч і казаць, што палітвязняў няма, трэба ўсіх расстраляць, ва Украіне нацысты. І што, пасля гэтага будзе Кныровіч выходзіць і казаць, клас, галасуем за Гайдукевіча?»

,,

«Галасаванне „супраць усіх“ прынамсі паказвае, што людзі нязгодныя з тым меню ябацек, якое прапанавалі», – падкрэслівае Мажэйка.


Аляксандр Лукашэнка перад байцамі АМАП пасля пратэстаў. Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. Фота: president.gov.by

Расейскія сілавікі дапамогуць Лукашэнку ўтрымацца ва ўладзе? На пратэстах-2020 іх не бачылі

навіны

Што дасць галасаванне за Гайдукевіча, Мажэйка не разумее. Нават калі ўявіць, што Гайдукевіч набярэ якія-небудзь 20 % галасоў, якія шчыра падлічаць, Мажэйка пытае: што далей, Гайдукевіч будзе хадзіць па амбасадах і казаць, «я апазіцыянер, мяне людзі падтрымалі, давайце сустракайцеся са мной, я цяпер галоўная апазіцыя ў Беларусі»?


Суразмоўца рэзюмуе: галасаванне «супраць усіх» – не нейкі неймаверна моцны сцэнар, але ў межах лукашэнкаўскай кампаніі пераможных сцэнароў няма, таму трэба дзейнічаць па-за яе межамі, не дазволіць Лукашэнку «перагарнуць старонку», пераканаць беларусаў, што «ўсё нармальна, пачынаецца нармальнае жыццё», і «прадаць» камусьці за мяжой ідэю, што «ўсё, казус 2020 года скончаны, цяпер я выбраны прэзідэнт».


Віталь Бабін, Кацярына Гардзеева, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10