навіны

У Турцыі адбыўся тэракт каля прадпрыемства, што выпускае знішчальнікі і беспілотнікі

Вайскова-прамысловая кампанія «Turkish Aerospace Industries» (TUSAŞ) недалёка ад Анкары
Вайскова-прамысловая кампанія «Turkish Aerospace Industries» (TUSAŞ) недалёка ад Анкары. Фота: Anka
podpis źródła zdjęcia

23 кастрычніка два магутныя выбухі прагучалі каля будынку штаб-кватэры турэцкай вайскова-прамысловай кампаніі «Turkish Aerospace Industries» (TUSAŞ) недалёка ад Анкары, паведамляе агенцтва «Anadolu».

Паводле мясцовых медыяў, каля прадпрыемства адбылася страляніна. Міністэрства ўнутраных справаў заявіла, што гэта быў тэракт. У выніку выбуху ёсць параненыя і забітыя. Паводле папярэдніх звестак, маглі загінуць да 9 асобаў.

,,

«Супраць турэцкай аэракасмічнай прамысловасці быў здзейснены тэрарыстычны напад. На жаль, у нас ёсць забітыя і параненыя», – напісаў міністр унутраных справаў Турцыі Алі Ерлікая на сваёй старонцы ў Х.


Нямецкі тэлеканал n-tv са спасылкай на турэцкія медыі паведамляе пра захоп закладнікаў, аднак у іншых крыніцах гэтая інфармацыя пакуль не пацвярджаецца.


Працаўнікі прадпрыемства схаваліся ў бункерах, мясцовасць вакол кампаніі ахопленая працаўнікамі службы бяспекі.


На прадпрыемстве «TUSAŞ» вырабляюцца знішчальнікі «Kaan», баявыя верталёты «T129 ATAK», беспілотнікі «Anka», касмічныя спадарожнікі, мадэрнізуюцца знішчальнікі F-16.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10