Лукашэнка збіраецца ў Антарктыду і падкупае свой жа электарат. Чаму Ксенія Сабчак прыехала ў Беларусь запісаць інтэрв’ю з Раманам Пратасевічам?
Лукашэнка бярэ электарат гуртам
Лукашэнка загаварыў пра сацыяльную палітыку: абяцае грошы шматдзетным маці, пенсіянерам і асобам з інваліднасцю. Ці сведчыць падтрыманне насельніцтва пра праблемы ў эканоміцы? А можа, гэтак Лукашэнка гуляецца з надзейнай часткаю электарату перад выбарамі? Наста Ільіна працягне.
Пратасевіч схлусіў Сабчак
У той час, як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў, пахваліць і палаяць яго ў інтэрв’ю з Раманам Пратасевічам прыехала расейская журналістка Ксенія Сабчак. Былы рэдактар праекту NEXTA, цяпер зваршчык на заводзе, апавёў пра сваё жыццё нібы «без купюраў». А гутарка на YouTube выйшла пад назваю «Як перастаць баяцца і палюбіць Лукашэнку», з быццам бы інтэлектуальным адсылам да фільму Стэнлі Кубрыка. Як пры гэтым пачуваўся сам Раман і пра што кажа ягоная мова цела падчас гутаркі, мы разабралі з экспертам у псіхалогіі і мове цела ды жэстаў.
Што чакае беларусаў пры новым парламенце ў Літве?
І ёсць яшчэ адныя выбары, на якія ў Лукашэнкі ёсць планы. У Літве. Там да ўлады, імаверна, прыйдзе апазіцыя. У першым туры парламенцкіх выбараў лідаруе сацыял-дэмакратычная партыя. Якіх прынцыпаў яна прытрымліваецца і якую палітыку вядзе ў дачыненні мігрантаў? Як новая расстаноўка палітычных сілаў можа паўплываць на беларусаў?
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале «Belsat News», а таксама ў нашым Facebook.