навіны

«Без умовы аб працы рахунак не адкрыць – новыя правілы». Банк PKO змяніў правілы для замежнікаў

Банк «PKO Bank Polski». Варшава, Польшча. 20 чэрвеня 2024 года
Банк PKO Bank Polski. Варшава, Польшча. 20 чэрвеня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Беларусы скардзяцца, што самы лаяльны банк цяпер для адкрыцця рахунку патрабуе ворах дакументаў, прычым у кожным аддзяленні – розны.

Доўгі час менавіта «PKO Bank Polskі» быў адзіным банкам, дзе адкрыць рахунак можна было проста пры наяўнасці дакумента, што сведчыць асобу. Але з мінулага тыдня ўсё змянілася. Цяпер тут адкрыць рахунак складаней, чым у многіх іншых, дзе патрэбная толькі карта побыту і дакумент, што пацвярджае асобу.

«У Польшчы я два гады, маю рахунак у банку "Millenium", але тут спатрэбіўся яшчэ рахунак PKO. Пайшоў у мінулую пятніцу адкрыць яго, а ў мяне запатрабавалі арыгіналы ўмовы аб працы, карту побыту і дэцызію [пастанову аб дазволе на жыхарства]. Я, вядома, ад такога афігеў. Кансультант сказала, што інакш рахунак не адкрыць – новыя правілы ў банку. Выходзіць, калі вы прыехалі ў Польшчу, але пакуль не ўладкаваліся на працу, адкрыць рахунак у банке будзе немагчыма», – піша Аляксей з Вроцлава.

«На днях адмовілі ў адкрыцці рахунку ў банке PKO ў Варшаве. Матывавалі тым, што ў банк прыйшло ўказанне адкрываць рахунак толькі з картай побыту. Гэта значыць, для ДНЖ пакажыце сродкі на рахунку, а для сродкаў на рахунку пакажыце ДНЖ? Трызненне нейкае!», – скардзіцца Кацярына.

«Адкрывала рахунак у панядзелак у аддзяленні ля дому (Кракаў). У мяне папрасілі карту побыту, мельдунак [прапіску] і дакумент, што пацвярджае неабходнасць адкрыцця рахунку. Сказалі, падыдзе любы дакумент аб працы. Вось толькі мельдунку ў мяне ніякага няма, таму пастанавіла паспрабаваць шчасця ў іншым аддзяленні на наступны дзень. Спрацавала: там папрасілі толькі дамову аб працы і пашпарт», – распавядае Святлана.

Мы звярнуліся ад імя простага кліента ў банкаўскую службу падтрымання, каб даведацца пра новаўвядзенні. Там распавялі, што канкрэтнага спісу дакументаў для адкрыцця рахунку даць не могуць – для гэтага трэба звяртацца да дарадцы ў банку.

«Змены з'явіліся на мінулым тыдні, яны датычацца ўсіх замежнікаў у Польшчы. Цяпер для адкрыцця рахунку патрэбны як мінімум два дакументы: пасведчанне асобы і дакумент, што пацвярджае неабходнасць адкрыцця рахунку: umowa o pracę, umowa zlecenia або umowa o dzieło [тыпы працоўных пагадненняў у Польшчы]. Прапіска і PESEL не патрэбныя, але дарадца мае права запытаць дадатковыя дакументы», – растлумачылі ў службе падтрымання «PKO Bank Polski».

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10