Што насілі беларусы ў розныя стагоддзі і як гэта было зроблена? Як зашнураваць гарсэт і не задыхнуцца? Гэта прэм'ернае выданне аўтарскай праграмы Кацярыны Ваданосавай «Нітка Зорка», што распавядае, як мода ўплывала на гісторыю, а гісторыя – на моду. Тут вы даведаецеся не толькі што насілі нашыя продкі, але і чаму менавіта гэта і як гэта ўсё выраблялася ў тых умовах, у якіх яны жылі.