Што насілі беларусы ў розныя стагоддзі і як гэта было зроблена? Як зашнураваць гарсэт і не задыхнуцца? Гэта прэм'ернае выданне аўтарскай праграмы Кацярыны Ваданосавай «Нітка Зорка», што распавядае, як мода ўплывала на гісторыю, а гісторыя – на моду. Тут вы даведаецеся не толькі што насілі нашыя продкі, але і чаму менавіта гэта і як гэта ўсё выраблялася ў тых умовах, у якіх яны жылі.
Кацярына – кваліфікаваная адмыслоўца ў сферы нашай гісторыі і этнаграфіі. Калі вы хочаце ведаць, што такое сапраўдны беларускі стыль і як гэтыя веды выкарыстоўваць, нават складаючы сучасны гардэроб, глядзіце праграму «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай».
Прыгоду з беларускімі строямі пачнём з традыцыйнай кашулі, якую беларусы таксама называлі сарочкай, рубішчам, соркай.
,,«Самая старая кашуля, знойдзеная археолагамі, была зробленая каля пяці тысячаў гадоў таму. Яе знайшлі ў адной з егіпецкіх грабніц. Там захавалася не толькі самая тканіна, але і дробныя-дробныя складачкі – плісэ», – распавядае Кацярына.
Таксама ў праграме «Нітка Зорка»:
- Як дэталі кашулі называюцца правільна
- Майстар-клас, як самому зрабіць кашулю
- Скарбы Падляcкага музею народнай культуры
Глядзіце праграму «Нітка зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на нашым YouTube канале, а таксама ў сацыяльных сетках: