навіны

У Беларусі пачаўся першы суд за «адмаўленне генацыду беларускага народа»

Затрыманне Андрэя Савіцкага. Крыніца: «Вясна»
Затрыманне Андрэя Савіцкага. Крыніца: «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

У Менску 23 кастрычніка распачаўся суд над 54-гадовым жыхаром Менскага раёна Андрэем Савіцкім. Яго абвінавачваюць у «адмаўленні генацыду беларускага народа» і «абразе» Лукашэнкі.

Згодна версіі абвінавачвання, з кастрычніка 2020 года па лістапад 2023 года Андрэй Савіцкі «адміністраваў у «Аднакласніках» адкрытую групу. Там ён размясціў некалькі публікацый з «негатыўнай ацэнкай Лукашэнкі», а таксама публікацыю, у якой «адмаўляў масавае знішчэнне вайскоўцамі 118-га шуцманшафт-батальёна ахоўнай паліцыі і асаблівага батальёна СС О. Дырлевангера мірных жыхароў вёскі Хатынь у выніку карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 года».

Мужчыну затрымалі ў сакавіку і змясцілі пад варту. Суд будзе адкрытым, разглядае справу суддзя Яўген Пісарэвіч, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы, паведамляе «Вясна».

«У сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народа з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі», — сцвярджаў МУС пасля затрымання.

Нагадаем, закон «Аб генацыдзе беларускага народа» падпісалі у студзені 2022 года. Абвінавачаных прапануецца караць пазбаўленнем волі тэрмінам да пяці год.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10