навіны

Беларусь і Расея ‒ апошнія ў Еўропе паводле індэксу вяршэнства права

Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП затрымліваў мужчыну падчас акцыі пратэсту пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбарах у Менску, Беларусь
Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП затрымліваў мужчыну падчас акцыі пратэсту пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбарах у Менску, Беларусь. 10 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Міжнародная няўрадавая арганізацыя «World Justice Porject» склала чарговы рэйтынг вяршэнства права ў 142 краінах. Беларусь у 2024 годзе ўпала яшчэ ніжэй.

У топ-10 краінаў, дзе выконваюць законы і прынцыпы гуманізму, традыцыйна ўвайшлі ўсе скандынаўскія краіны. Першымі ў рэйтынгу пазначаны Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Нямеччына, Новая Зеландыя, Люксембург, Нідэрланды, Ірландыя, Эстонія.


У апошняй дзесятцы Венесуэла, Камбоджа, Афганістан, Гаіці, М'янма, Нікарагуа, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Егіпет, Судан і Камерун.


Апошняй у еўрапейскай частцы свету Расея, 113-е месца, гэта горш за Сьера-Леонэ і Ліван. Беларусь заняла пазіцыю крыху вышэй – 105-е месца. Замыкае рэйтынг топ-3 еўрапейскіх антылідараў Сербія – 94-е месца.


Паводле паказніку «Абмежаванні паўнамоцтваў інстытутаў улады» Беларусь заняла 138-е месца, паводле празрыстасці інстытутаў улады – 134-е, паводле захавання фундаментальных правоў – 129-е, паводле захавання законаў – 108-е, паводле крымінальнага праве – 88-е. Пры гэтым у сферы запэўнівання парадку і бяспекі Беларусь заняла 39-е месца, паводле супрацьдзеяння карупцыі – 61-е, паводле грамадзянскага права – 62-е.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10