Дзяўчына пастанавіла зарабіць грошы на закладках з наркотыкам клефедронам, але хутка трапіла да міліцыянтаў.
Памочніца пракурора Горадні Дар'я Пачобут паведаміла у эфіры «Беларусь 4», што школьніца нядоўгі час дзеяла ў складзе арганізаванай групы, а маса закладкі склала каля аднаго грама.
У выніку суд Кастрычніцкага раёну Гародні прызначыў ёй 10 гадоў з адбываннем у выхаваўчай калоніі – на падставе ч. 4 арт. 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналогаў, учынены арганізаванаю групаю»).
«Падлеткі знаходзілі аб'явы ў інтэрнэце пра нелегальны заробак. Праз некаторы час з імі звязваўся куратар і абяцаў лёгкія грошы. Падлеткі атрымлівалі партыі наркотыкаў, расфасоўвалі і распаўсюджвалі шляхам закладак на тэрыторыі Горадні. Усе падлеткі – з добрых сем'яў, наркотыкаў не ўжывалі, у поле зроку міліцыі раней не траплялі», – апавяла начальніца інспекцыі ў справн няпоўнагадовых Кастрычніцкага РАУС Горадні Дыяна Алешчык.
Ці затрымалі ў выніку куратараў, міліцыя не паведаміла.
Нагадаем, што санкцыі артыкулу 328 – адныя з самых суровых у Крымінальным кодэксе, яны прадугледжваюць да 25 гадоў пазбаўлення волі. Паводле закону, крымінальная адказнасць наступае з 16 гадоў, але за цяжкія злачынствы (да іх адносяцца, напрыклад, крадзеж, згвалтаванне, забойства і незаконны абарот наркотыкаў), беларусаў прыцягваюць да адказнасці з 14 гадоў.
Тэса Анэйда belsat.eu