навіны

Пракуратуры Польшчы змогуць разглядаць справы аб катаваннях беларусаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: anticorr.media
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: anticorr.media
podpis źródła zdjęcia

У Польшчы з'явілася магчымасць для беларусаў, якія пацярпелі ад катаванняў у Беларусі, дамагацца правасуддзя праз польскую юрысдыкцыю. 

Гэта стала магчымым дзякуючы сумеснай працы юрыстаў НАУ і адвакацкага бюро «Kopeć & Zaborowski». Ім удалося дамагчыся прыняцця станоўчага рашэння Акруговага суда Варшавы што да справаў, ініцыяваных грамадзянамі нашай краіны, якія пацярпелі ў Беларусі ад катаванняў.

«Акруговы суд Варшавы зыходзіць з магчымасці ажыццяўлення правасуддзя па дзвюх падставах: артыкула 110 параграфа 1 Крымінальнага кодэкса Польшчы (злачынства тэрарыстычнага характару) і артыкула 113 Крымінальнага кодэкса (пераслед за злачынствы на падставе міжнародных дамоў, выкарыстанне ўніверсальнай юрысдыкцыі)», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Як адзначаецца, «гэтыя дзве акалічнасці ствараюць магчымасць настойваць у пракуратурах Польшчы на расследаванні крымінальных спраў, звязаных са злачынствамі катаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі».

АПКБ падкрэслівае, што ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй у Любліне Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ўжо назапашана 70 тамоў матэрыялаў злачынстваў, учыненых у дачыненні да грамадзянаў Беларусі.

«Мы разумеем, што працэс дасягнення справядлівасці, на жаль, займае дастаткова працяглы працэс. Але каманда НАУ будзе працягваць актыўную працу да моманту, пакуль не наступіць адказнасць вінаватых у здзяйсненні злачынстваў супраць беларусаў», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы АПКБ і кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Нагадаем, што 30 верасня Літва перадала ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе доказы злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі і некаторых яго паплечнікаў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10