навіны

Польшча закрыла расейскае генеральнае консульства у Познані

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі. Фота: Radosław Sikorski / Х
Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі. Фота: Radosław Sikorski / Х
podpis źródła zdjęcia

Польшча закрывае генеральнае консульства РФ у Познані і прызнае супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва непажаданымі на тэрыторыі краіны. 

Такую заяву зрабіў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ў сваім акаўнце «Х».

,,

«Расея вядзе гібрыдную вайну. Яна дапускае спробы перавароту на тэрыторыі Польшчы. Мой абавязак як міністра замежных справаў – рашуча рэагаваць. Першы крок – закрыццё расейскага консульства ў Познані. Мы не будзем адступаць. Мы абараняем Польшчу, мы абараняем палякаў», – напісаў кіраўнік польскага МЗС. 


Пазней Сікорскі ўдакладніў, што «Расейская федэрацыя спрабавала здзейсніць акт дыверсіі на тэрыторыі рэспублікі. Паводле пракуратуры, яна павінна была быць ініцыяваная структурамі расейскай дзяржавы і кантралявацца імі». Таксама міністр дадаў, што валодае інфармацыяй аб тым, што гэтыя дзеянні не адзінкавыя і могуць паўтарыцца.

У панядзелак, 21 кастрычніка, Сікорскі заявіў, што затрыманы дыверсант, 51-гадовы грамадзянін Украіны Сяргей С., прызнаўся ў тым, што меў загад ад расейскіх спецслужбаў зрабіць падпал будынка лакафарбавага завода ва Уроцлаве.

Прэс-сакратарка расейскага МЗС Марыя Захарава адрэагавала на заяву Сікорскага і сказала, што рашэнне аб закрыцці генконсульства РФ у Познані з’яўляецца «чарговым варожым крокам, на які будзе дадзены балючы адказ».

Нагадаем, што акрамя Познані, генеральныя консульства Расейскай Федэрацыі ў Польшчы ёсць яшчэ ў Кракаве і Гданьску. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10