Як адрэагуе прадаўніца, калі запытаць яе пра тавар па-беларуску? Такі эксперымент правяла ў Пінску нашая гераіня. І хаця сталіца Палесся і выглядае як цалкам зрусіфікаваная, гэтае першае ўражанне падманлівае.
Нашая госця – беларускамоўная варшавянка Ксенія Воран. Яна вырасла ў Пінску, сталіцы Палесся. Ксенія апавяла нам, як расейскамоўныя пінчукі могуць не ведаць, што адказаць, калі іх спытаеш на беларускай мове пра журавіны ў цукры, але пры гэтым карыстаюцца словамі накшталт «шуфлядка», якія паставяць у тупік ужо сапраўдных расейцаў. А некаторыя валодаюць палескаю гаворкаю, як бабуля Ксеніі.
,,«Калі я была маленькая, то вельмі любіла слухаць, як бабуля размаўляе са сваёй сястрою. Спачатку яны пачыналі вельмі прыгожаю літаратурнаю расейскаю моваю паміж сабою размаўляць, а потым пераходзілі на гэтую гаворку, і так яны размаўлялі толькі паміж сабой і яшчэ са сваім братам. Вельмі мне запамяталася такое слова, калі яны размаўлялі паміж сабою. Слова «размаўляць» на гэтай гаворцы было слова «баяты», – успамінае Ксенія.
Наколькі беларускі горад Пінск? І пра што пытаюць палякі, калі чуюць беларускую мову?
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч апавядзе, што можна адчыніць і зачыніць ды як ужываць словы «іграць», «перавесці» і «любіць».
- Асоба = чалавек
- Вядома – рус. известно
- Падарожжа – рус. путешествие
- Уплываць – рус. влиять
- Файны = добры
- Зацікавіць – рус. заинтересовать
- Пасія = прыхільнасць, сімпатыя
- Рыхтаваць – рус. готовить
- Здавацца – рус. казаться
- Дзеяслоў – рус. глагол
- Не цурацца = не пазбягаць, не выракацца
- Асяроддзе – рус. окружение
- Падкрэсліваць – рус. подчеркивать
- Адчуць, зведаць – рус. почувствовать, познать
- Запамятацца = запомніцца
- Баяты (палес.) = размаўляць
- Журавіны – рус. клюква
- Цукерня = кандытырская
- Заўважыць – рус. заметить
- Прынамсі = па меншай меры
- Шыльда – рус. вывеска
- Неўсвядомлена – рус. неосознанно
- Натуральны – рус. естественный
- Стан – рус. состояние
- Шуфлядка – рус. выдвижной ящик стола, комода
- Рыхтык = нібы; як раз, дакладна
- Усцяж = увесь час (абл.)
- Выкладаць – рус. преподавать
- Занурыць = пагрузіць
- Меркаваць = думаць, лічыць
- Відэлец – рус. вилка
- Гарбата = чай
- Адрозніць – рус. отличить
- Злучаны – рус. связанный
- Пачуцці – рус. чувства
- Перакананы – рус. убежденный
- Упэўнены – рус. уверенный
- Цешыцца = радавацца
- Журба = сум
- Уяўляць – рус. представлять
- Дзяржаўная ўстанова – рус. государственное учреждение
- Натуральным чынам – рус. естественным образом
- Высілак – рус. усилие
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».