навіны

Адкрылі збор для актора Аляксандра Ждановіча, які зрабіўся ахвяраю махляроў

Актор Аляксандр Ждановіч. Крыніца: bysol.org
Актор Аляксандр Ждановіч. Крыніца: bysol.org
podpis źródła zdjęcia

Фонд «BYSOL» адкрыў збор для беларускага актора Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), у якога махляры вымантачылі вялікую суму грошай. 

«Зразумела, што сто разоў мы чулі такія гісторыі, зразумела, што трэба быць вельмі ўважлівымі, калі вам звоняць «з банку». Але, ведаючы які добры і спагадлівы чалавек Саша, асабліва прыкра за тое, што махляры пакрыўдзілі яго! Але ж ёсць праблема, і мы ўсе разам можам дапамагчы палітэмігранту і сімвалу нашага дзяцінства ды скампенсаваць дабром гэтую прыкрую нягоду», – напісаў кіраўнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак.

Дапамагчы знакамітаму актору можна па спасылцы.

18 кастрычніка стала вядома, што Аляксандра Ждановіча падманулі тэлефонныя махляры.

«Я стаў ахвярай ашуканства… Я «трапіў» як дзіця. Працуюць вельмі прафесійна. Звоняць праз тэлефон. Называюцца працаўнікамі банку. Кажуць, што была спроба з вашага рахунку зняць грошы. Для абароны трэба назваць гэта і гэта… Потым банкінг аказваецца заблакаваным. І я галавой разумеў, што падобна на ашуканства, але як ягня выконваў іхныя «парады»… Усё вельмі хутка! Карацей: калі спахапіўся, патэліў у банк. Сапраўдныя працаўнікі рахунак заблакавалі. Картку сказалі выкінуць. Але што там з грашыма, я не зразумеў…» – напісаў Маляваныч на сваёй старонцы ў Facebook.

Пазней актор паведаміў, што вялікую частку грошай у яго ўсё ж скралі: «Нешта засталося, але ж большасць скралі». 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10