навіны

Сілавікі затрымалі мужа Кацярыны Андрэевай

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота: baj.media
Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота: baj.media
podpis źródła zdjęcia

Звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне Ігара Ільяша – мужа зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай. Фота з затрыманым з’явілася 22 кастрычніка.

Прычыны затрымання Ігара Ільяша не раскрываюцца.

Кацярыну Андрэеву затрымалі ў лістападзе 2020 года падчас стрыму з плошчы Пераменаў, дзе сілавікі жорстка разганялі пратэстоўцаў. Суд прыгаварыў яе да двух гадоў пазбаўлення волі, аднак потым на Кацярыну завялі новую крымінальную справу – за здраду дзяржаве. Працэс быў закрыты. З улікам папярэдняга тэрміну журналістка атрымала 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі.

Падрабязней глядзіце ў сюжэце:


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10