навіны

КДБ вярбуе актывістаў. Найбольш цікавяць каліноўцы і структуры Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Спецслужбы ў Беларусі спрабуюць з дапамогаю шантажу вербаваць актывістаў грамадскіх недзяржаўных арганізацыяў. Цікавяць іх перадусім структуры, звязаныя з абранаю прэзідэнткаю Святланай Ціханоўскай і беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне.

«Нашай Ніве» вядомыя прынамсі чатыры выпадкі, калі людзей, якія раней былі актывістамі недзяржаўных арганізацыяў ці якія да апошняга займаліся непалітычнаю грамадскаю дзейнасцю ў Беларусі, арыштоўвалі ў Беларусі. Падчас арышту іх шантажавалі аператыўнікі КДБ, ставячы перад выбарам: або вербаванне, або надуманая крымінальная справа.

Адпрацоўваюцца ініцыятывы, якія зусім не звязаныя з палітыкай: экалагічныя, адукацыйныя, студэнцкія і жаночыя ініцыятывы. Падчас вербавання затрыманым расказваюць, быццам недзяржаўныя арганізацыі хочуць адрадзіць свае структуры да выбараў, каб «разгойдваць грамадства».

Жанчына трымае выяву Аляксандра Лукашэнкі падчас акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Кракаве, Польшча. 12 жніўня 2020 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto

За што можна судзіць Лукашэнку ў Беларусі?

навіны

Пытаюцца, хто ўваходзіць у тую ці іншую ініцыятыву, як людзі камунікуюць з актывістамі, якія пераехалі за мяжу, як фінансуюцца арганізацыі, як даходзяць у краіну грошы. Асабліва КДБ цікавяць полк Каліноўскага і структуры, блізкія да Офісу Святланы Ціханоўскай.

Праваабаронцам таксама стала вядома, што за апошні месяц КДБ выклікае на «размовы» і затрымлівае людзей, якія маюць дачыненне да розных ініцыятываў і праектаў, што легальна працуюць у Беларусі. Ціск на ініцыятывы ідзе па ўсёй Беларусі і закранае праекты рознага кірунку. Падчас размоваў людзям пагражаюць крымінальнымі справамі, калі пра пераслед даведаюцца медыі і праваабаронцы.

Падрабязней глядзіце ў сюжэце:


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10