навіны

«Недастатковая палітычная заангажаванасць». Чаму на «Міс Суcвет» паедзе пераможца мінулага году?

Пераможца конкурсу прыгажосці «‎Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская, якая паедзе на конкурс «‎Міс Сусвет» у лістападзе 2024 года. Фота: _kachalovskaya_elia / Instagram
Пераможца конкурсу прыгажосці «‎Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская, якая паедзе на конкурс «‎Міс Сусвет» у лістападзе 2024 года. Фота: _kachalovskaya_elia / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Менш чым праз месяц у Мексіцы пройдзе адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці – «Міс Сусвет». Упершыню ў ім возьме ўдзел і Беларусь.

Рэпрэзентаваць нашую краіну ў Мэхіка будзе Элеанора Качалоўская – летась яна атрымала тытул «Міс Беларусь» і запомнілася тым, што ў інтэлектуальным конкурсе не змагла назваць аўтара п’есы «Паўлінка». Адметна, што на нацыянальным этапе конкурсу «Міс Сусвет» у Беларусі перамагла зусім іншая дзяўчына. Чаму адбылася замена і што за гэтым можа стаяць, разважаюць блогер і кіраўнік медыягрупы Каардынацыйнай рады Арцём Шапараў і мадэльер Саша Варламаў.

Выданне «Smartpress» пісала, што дваццацішасцігадовая мінчанка Карына Кісялёва жыве на два гарады – у Менску і Маскве – і актыўна ўдзельнічае ў конкурсах прыгажосці, у тым ліку рэпрэзентавала нашую краіну на «Miss International» у Токіа. Сваёй падрыхтоўкай да «Міс Сусвет» Кісялёва дзялілася ў сацыяльных сетках, аднак цяпер выдаліла амаль усё допісы пра конкурс. Сітуацыя выклікала пытанні ў падпісальнікаў беларускі.

Блогер і кіраўнік медыягрупы Каардынацыйнай рады Арцём Шапараў лічыць, што прычынай замены мадэлі на Элеанору Качалоўскую магла стацца недастатковая палітычная заангажаванасць першай дзяўчыны.

,,

«Гэта адбываецца таму, што ў Беларусі дыктатарскі рэжым і прымае рашэнні адзін чалавек. І яны карыстаюцца не вынікамі і дасягненнямі людзей, а ўласнымі жаданнямі... Калі вы не вельмі любіце рэжым, ці, прынамсі, не выказвае любоў да рэжыму, то можаце апынуцца на другім плане», - кажа блогер.


Верагодна, таму Элеанора Качалоўская бярэ актыўны ўдзел у праўладных акцыях: то яна сячэ дровы на дзяржаўным суботніку, то прысутнічае падчас прагляду нашумелай прапагандысцкай стужкі «На другім беразе».

У сваіх сацсетках дзяўчына распавядае пра канцэрты расейскіх выканаўцаў, адпачынак у акупаваным Крыме. Аднак не цураецца і паездак за мяжу – летась міс Беларусь наведала Парыж.

«Яны купяць сабе сумачку Hermes і Louis Vuitton у Еўропе і прыедуць у Беларусь, распавядаць якая Еўропа дрэнная. Пры гэтым снедаць яны будуць круасанамі і піць каву ў Францыі, у Парыжы», - адзначае Арцём Шапараў.


У Еўропе праходзіў і конкурс «Міс Еўропа Кантынэнталь», на якім беларуска сёлета стала першай віцэ-міс. Ці паўторыць дзяўчына свой італьянскі поспех у Мексіцы?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэйніс Паласіас з Нікарагуа перамагла ў 72-ім конкурсе прыгажосці «‎Міс Сусвет». Сан-Сальвадор, Сальвадор. 18 лістапада 2023 года. Фота: Hector Vivas / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэйніс Паласіас з Нікарагуа перамагла ў 72-ім конкурсе прыгажосці «‎Міс Сусвет». Сан-Сальвадор, Сальвадор. 18 лістапада 2023 года. Фота: Hector Vivas / Getty Images

Мадэльер Саша Варламаў адзначае, што найбольшыя шанцы на перамогу ў такіх шоу традыцыйна ў канкурсантак з лацінаамерыканскіх краінаў.

«Гэта Аргенціна, Бразілія, Лацінская Амерыка. Можа быць усходнія азіяцкія краіны. Таму што яны ў сілу прыродных прычын сапраўды ўнікальна прыгожыя самі па сабе - нават без грыму і макіяжу», - мяркуе заснавальнік праекту «Мельница моды» Саша Варламаў.


Цяпер беларуска – адна са ста дваццаці магчымых уладальніц кароны. Каб трапіць ў паўфінал, краіна мусіла аплаціць унёсак, які, паводле выдання «Камсамольская праўда», мог складаць некалькі дзясяткаў тысяч долараў.

,,

«Калі вельмі добра заплацілі, то яна можа ўвайсці ў якую-небудзь дзясятку або 20-ку: мне цяжка сказаць. Але я сумняюся, што Міс Сусвету будзе адсюль», - адзначае Саша Варламаў.



Тую, хто атрымае тытул «міс Сусвет», у сваю чаргу, чакае даволі шчодрая ўзнагарода. Сярод іншага – кантракт з арганізатарамі конкурсу на год, са штомесячным заробкам і апартаментамі ў Нью-Ёрку. Сярод абавязкаў пераможцы называюць падарожжы па свеце з дабрачыннай місіяй і ўдзел у журы конкурсаў прыгажосці.

Падрабязней глядзіце ў сюжэце:

Наста Печанькова, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10