навіны

«Победа» прыпыняе палёты з Масквы і Санкт-Пецярбургу ў Менск

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: flypobeda.ru
podpis źródła zdjęcia

Перапынак у палётах у Менск расейскага лоўкостэра будзе доўжыцца да канца сакавіка наступнага года. Пра тое, якія менавіта рэйсы адновяцца пасля гэтага тэрміну, не паведамляецца.

Апошні сёлета рэйс з Масквы ў Менск авіякампанія «Победа» здзейсніць 26 кастрычніка, а з Санкт-Пецярбургу ў Менск – 25 кастрычніка. У чым прычына прыпынення палётаў, невядома. Раней, дарэчы, паведамілі пра прыпыненне палётаў авіякампаніі «Белавія» з Менску ў Махачкалу.

У офісе «Победы» заявілі, што прыпыненне рэйсаў будзе часовым: маўляў, толькі на зімовы перыяд. І што палёты павінны аднавіцца ў канцы сакавіка 2025 года.

Цікава, што навіна пра прыпыненне палётаў з'явілася на фоне інфармацыі пра тое, што агулам колькасць пасажыраў на авіярэйсах паміж Беларуссю і Расеяй за 2021–2023 гады вырасла ў 2,5 разу.

Прытым толькі за восем месяцаў гэтага года – у 4,6 разу ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года.

Авіякампанія «Победа», якая лічыцца нізкабюджэтнай у параўнанні з канкурэнтамі, упершыню запусціла рэйсы ў Беларусь у чэрвені 2022 года. Першы маршрут перавозніка звязаў Санкт-Пецярбург і Менск. У канцы кастрычніка таго ж года адбыўся запуск рэйсаў на маршруце Масква – Менск. У цяперашні момант з Менску ў Маскву і Санкт-Пецярбург можна даляцець на самалётах «Белавіі» і «Аэрофлота».

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10