«Гэтая праблема з кожным месяцам будзе больш вострай», – літовец з палка Каліноўскага

Два гады ў шэрагах палка Каліноўскага служыць медык эвакуацыі Дантыст. За гэты час, як кажа ваяр, ён пасталеў не на два, а на ўсе дзесяць гадоў. І гэта падказала яму, чым трэба будзе заняцца пасля заканчэння вайны.

Дантыст – літоўскі добраахвотнік. З пачатку поўнамаштабнае вайны ён далучыўся спярша да ўкраінскай тэрабароны, а ў чэрвені – да палка імя Кастуся Каліноўскага. У адным з мінулых выданняў нашай праграмы ён жартаваў, што праз год службы з беларусамі сам ужо робіцца беларусам:

Дантыст кажа, што гумар на вайне ратуе, бо дапамагае ўтрымаць псіхалагічную раўнавагу. Але вельмі важна, калі хочаш нешта сказаць ці неяк пажартаваць, каб гэта не абразіла таго, з кім ты размаўляеш.


Дантыст вельмі шануе сваіх пабрацімаў за прафесіяналізм і іхную ўнутраную найвышэйшую мэту – вызваленне радзімы, Беларусі. Не адстае ад іх і наш герой.

,,

«Медык узору вясны-лета 2022 года і медык узору лета 2024 года, менавіта баявы медык – гэта абсалютна розныя рэчы. Цяпер медыку трэба ведаць вельмі шмат спецыяльнасцяў, умець працаваць з электроннымі мапамі, радыёсувяззю на высокім узроўні, умець кіраваць рознага тыпу аўтамабілямі, працаваць з рознымі медычнымі прэпаратамі, з медычным абсталяваннем больш тэхналагічным і ўвесь час вучыцца», – кажа пра сваю спецыяльнасць Дантыст.


Падрабязней – у нашай праграме.


Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».