навіны

Праблемы чакання на мяжы вырашаныя? У Польшчу даўжэзная чарга легкавікоў, але можна прагуляцца па Берасці

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пункт пропуску «Берасце» на беларуска-польскай мяжы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пункт пропуску «Берасце» на беларуска-польскай мяжы. 19 чэрвеня 2024 года. Фота: av.by
podpis źródła zdjęcia

Выезд з Беларусі ў Польшчу на ўласным аўто па-ранейшаму вымагае доўгага чакання, але, дзякуючы новай сістэме, чакаць можна не ў чарзе, а ў горадзе. На межах з Літвой і Латвіяй значных чэргаў няма.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: transinfo.by
«Дэманізаваць санкцыі і абараніць свой унутраны рынак». Эксперты пра контрсанкцыі навіны

Паводле Памежнага камітэту Беларусі, чэргі на выезд з Беларусі 22 кастрычніка такія:


• Грыгароўшчына – Патэрнікі (Латвія). Няма чаргі легкавікоў і аўтобусаў, у чарзе грузавікоў – 360–370 машынаў.

• Каменны Лог – Мядзінінкай (Літва). Няма чаргі легкавікоў (хіба ўчора апоўначы было 20 машынаў) і аўтобусаў, у чарзе грузавікоў – 230–290 машынаў.

• Беняконі – Шальчынінкай (Літва). Няма чаргі легкавікоў і аўтобусаў, у чарзе грузавікоў – 440–460 машынаў.

• Берасце – Тэрэспаль (Польшча). У чарзе легкавікоў – ад 625 машынаў ноччу да 480 у сярэдзіне дня (на пачатку мінулага тыдня было ўдвая менш), у чарзе аўтобусаў – ад 6 днём да 22 ноччу.

• Казловічы – Кукурыкі (Польшча). «Грузавы» пераход, у чарзе нуль машынаў (днём раней было да 100 машынаў).


Паводле польскіх памежнікаў, на выезд з Польшчы ў Беларусь няма часу чакання для аўтобусаў, гадзіна чакання для легкавікоў і тры гадзіны – для грузавікоў. Паводле літоўскіх, на выезд з Літвы ў Беларусь час чакання ў Мядзінінкаі такі: да 1 гадзіны для аўтобусаў, каля 15 гадзінаў для грузавікоў, без чакання для легкавікоў. У Шальчынінкаі: да 1 гадзіны для аўтобусаў, каля 18 гадзінаў для грузавікоў, без чакання для легкавікоў. Паводле латвійскіх, чаргі на выезд у Беларусь з легкавікоў няма (толькі апоўначы з’явілася чарга з 10), грузавікоў у чарзе каля 250.


Глядзім, што пішуць беларусы ў чатах пра мяжу ў суботу, нядзелю і першую палову панядзелка.


Беларусь – Латвія


Карыстальнікі пішуць, што чэргі з Латвіі ў Беларусь ёсць, але невялікія: ад 5 да 30 машынаў. Чэргаў з Беларусі або няма, або яны нязначныя. У найгоршым выпадку праход мяжы займае 4–5 гадзінаў, адна карыстальніца на ровары праехала ў Латвію за 35 хвілінаў на абодва пераходы. У чатах найбольш цікавяцца ўжо не памерамі чаргі, а правіламі вывазу валюты. Хіба прагназуюць, што праз тыдзень могуць утварыцца чэргі, калі будзе апошні дзень вывазу з Латвіі машынаў з беларускімі нумарамі.


Беларусь – Літва


На пераходзе Каменны Лог – Мядзінінкай бывае 15–30 машынаў у чарзе з Беларусі ў Літву, да 70 машынаў у чарзе з Літвы ў Беларусь (але бывае і без чэргаў). Калі пашанцуе, мяжу можна «праскочыць» на легкавіку за дзве гадзіны, калі не пашанцуе – чакаць 9 гадзінаў. Аўтобусы праходзяць абедзве мяжы прыблізна за дзве гадзіны, дагляд «без фанатызму», і бывае, што аўтобусы прыязджаюць у канцавы пункт раней за расклад.


На пераходзе Беняконі – Шальчынінкай мяжу праходзяць звычайна нават хутчэй: за паўтары-тры гадзіны легкавіком. Але бывае, раптам утвараюцца чэргі з дзясяткаў машынаў.


Карыстальнікі спрабуюць разабрацца, чаму могуць доўга стаяць у чарзе легкавікоў, але прычыны называюць розныя. У кагосьці вінаватыя беларускія мытнікі, бо літоўцы «не глядзелі наогул, нягледзячы на поўны багажнік барахла». У кагосьці вінаватыя якраз літоўцы, бо там «адзін калідор на ўсіх і адна няспешная дзяўчына». У кагосьці – самі людзі, якія пераходзяць мяжу, бо «калі едуць звычайныя людзі, без перавагаў, без кучы барахла, з ідэальна запоўненай дэкларацыяй, то тэмп можа быць і вышэй».

,,

«Як ні едзеш у любы бок, заўсёды хтосьці шукае вінаватых: то літоўцы не працуюць, то беларусы, – заўважае адзін з карыстальнікаў. – Раней скардзіліся, што ўсе чэргі праз беларусаў, якія туды-сюды ездзяць, цяпер вось таксама трэба крайніх знайсці, чаму стаім».


Выезд з Беларусі на пункце пропуску «Каменны Лог». 21 кастрычніка 2024 года. Фота: Gpk.gov.by
Выезд з Беларусі на пункце пропуску «Каменны Лог». 21 кастрычніка 2024 года. Фота: Gpk.gov.by

Беларусь – Польшча


Аўтобусы могуць праходзіць мяжу з Беларусі ў Польшчу даволі доўга. Як піша адзін карыстальнік, зарыентавацца ў часе чакання немагчыма, бо хтосьці стаіць па 10–12, а хтосьці праходзіць мяжу за 6 з паловай гадзінаў (у чаце паведамлялі і пра 5 гадзінаў на абедзве мяжы). Іншы карыстальнік раіць арыентавацца на лічбы на сайтах памежнікаў: калі менш за 15 аўтобусаў у чарзе, то на пераход мяжы прамым рэйсам без перасадак «пад шлагбаўмам» пойдзе 5–12 гадзінаў, калі больш – як пашанцуе. З Польшчы ў Беларусь можа пашанцаваць на ўсяго дзве з паловай гадзіны праходу мяжы.


У пропуску аўтобусаў у асноўным наракаюць на беларускі бок: некалькі карыстальнікаў піша, што доўга правяраюць грамадзянаў Украіны, якія едуць з Польшчы ў Беларусь (праз гэта, падобна, бываюць затрымкі і ў чарзе легкавікоў). Але па-ранейшаму можна падсаджвацца ў першы аўтобус перад шлагбаўмам, калі там ёсць вольныя месцы і калі побач няма транспартнай інспекцыі.


З Польшчы ў Беларусь на машыне мяжу можна прайсці за пару гадзінаў, у найгоршым выпадку – 5 гадзінаў. Чаргі часта амаль няма (з’яўляецца хіба з пару дзясяткаў), а асноўнае чаканне – на беларускім пункце пропуску. 


Праход мяжы з Беларусі ў Польшчу на легкавіку па-ранейшаму займае 20–30 гадзінаў, асноўнае чаканне – перад тым, як заехаць на беларускі памежны пераход. Але цяпер можна чакаць не ў самой чарзе: ад 1 кастрычніка можна заехаць у зону чакання, зарэгістравацца ў чарзе і ехаць чакаць куды заўгодна: хоць у Берасце, хоць дадому. Калі ў зоне чакання вызваліцца месца, можна даведацца з сайта «Белмытсэрвісу» (на якім відаць, што з чарзе звыш 60 % – нумары Берасцейскай вобласці), праз замову платнага тэлефанавання або праз Telegram-бота @BrestQueue_bot.


Карыстальнікі хваляць такую навінку. Хоць выкліку ў зону чакання можна чакаць больш за 20 гадзінаў, а потым праходзіць мяжу яшчэ ад 4 да 7 гадзінаў, да вызвалення месца ў зоне чакання можна прагуляцца па Берасці, адпачыць без стрэсу, а тое і паехаць у іншы горад. Некалькі карыстальнікаў адзначаюць, што хоць памежнікі і мытнікі працуюць павольна, яны дастаткова ветлівыя.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10