навіны

Паміж Берасцем і Масквой збіраюцца правесці хуткасную магістраль

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: infotrans.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: infotrans.by
podpis źródła zdjęcia

У хуткім часе гэтае пытанне будуць абмяркоўваць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 

З заявай пра тое, што ад Берасця да Масквы збіраюцца правесці хуткасную магістраль, выступіў Аляксандр Лукашэнка. Гэта адбылося падчас слухання дакладу ў пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фармавання транспартавай інфраструктуры, што забяспечвае гадзінную даступнасць да гарадоў-спадарожнікаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пытанне пабудовы новай трасы ён дамовіўся абмеркаваць неўзабаве з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным.

«Мы дамовіліся, што найбліжэйшым часам абмяркуем пытанні будаўніцтва хуткаснай магістралі праз Беларусь з Масквы на захад. Да Берасця прынамсі. Калі заходнікі захочуць у гэтым удзельнічаць, будзем да Берліна працаваць. Не – да Берасця і ў адваротным кірунку на ўсход. Гэта, можна сказаць, ужо пытанне перадвызначанае», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Раней пра падобныя планы заяўляў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Ён адзначаў, што існуюць планы будаўніцтва высакахуткаснай магістралі паміж Масквой і Менскам, працягласць якой складзе 715 кіламетраў. Цягнікі, паводле ягоных словаў, будуць дасягаць хуткасці 400 км/г, а час у дарозе скараціцца з сямі да трох гадзінаў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10