навіны

Прэм’ер-міністра жорстка абдурылі на «БелДжы»

«Поспехі» беларускага аўтамабільнага імпартазамяшчэння дасягаюць новых вышыняў... За год здолелі асвоіць выпуск толькі пластыкавага бампера, чым моцна знервавалі Рамана Галоўчанку.

І вось, высветлілася, што і гэты бампер таксама небеларускі. Як паведаміла адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Менск», там, ва ўрачыстых абставінах, адбылося падпісанне дамовы з кампаніяй ТАА «Кінсан Тэхноладжы», якую рэпрэзентаваў спадар Чжан Цзінь Лэй. 

Будзе створана 12 працоўных месцаў. Не 120, а 12! І кампанія зоймецца вытворчасцю бампераў для ўсіх мадэляў аўтамабіляў «БелДжы» і «Джылі». Гэта значыць, што бампер (адзіны прадмет, якім пахваліліся перад прэм'ер-міністрам) – ён таксама не наш. 



Ён, вядома, будзе выпушчаны зарэгістраванай у Беларусі кампаніяй, атрымае сертыфікат уласнай вытворчасці і пойдзе ў залік лакалізацыі. Але нават ён не даўся беларускім прадпрыемствам – і тут прыйшлося клікаць кітайцаў. 

Глядзіце ў поўным выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • у Беларусі знімуць абмежаванні на працу для пенсіянераў;
  • патаннелі кватэры ў Менску;
  • вязні па турмах, а на вуліцах кіпіць жыццё. У чым праблема?

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10