навіны

У Беларусь прывезлі першыя «Geely E8»

Мадэль «Geely E8» супастаўляюць з аўтамабілем «Audi A6»
Мадэль «Geely E8» супастаўляюць з аўтамабілем «Audi A6». Фота: av.by
podpis źródła zdjęcia

Афіцыйны продаж электраседана пачаўся 15 кастрычніка, і вось першыя аўтамабілі сталі з’яўляцца ў салонах беларускіх дылераў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: kz.kursiv.media
Беларусы сталі актыўна вывучаць назвы кітайскага аўтапраму навіны

Цана на навінкі пачынаецца ад Br 106,9 тысячы (гэта крыху менш за $ 32,3 тысячы) – столькі каштуе заднепрывадная версія, піша аўтамабільны партал av.by. Цана на поўнапрывадную версію вагаецца ў залежнасці ад камплектацыі ад Br 119,9 тысячы да Br 121,9 тысячы (каля $ 36,2 тысячы і $ 36,8 тысячы).

Паводле генеральнага дырэктара «BelGee» Генадзя Свідэрскага, у першую партыю «Geely E8» увайшлі 87 аўтамабіляў, да канца года будуць яшчэ тры пастаўкі. Збіраць у Беларусі аўтамабіль не плануюць.

«Geely E8» мае выбітны каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення – 0,199. Фота: av.by
«Geely E8» мае выбітны каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення – 0,199. Фота: av.by

Мадэль «Geely E8» супастаўляюць з аўтамабілем «Audi A6», яна мае выбітны каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення (0,199) і здольная разганяцца да 100 км/г за 6 секундаў.

У базавай версіі ў аўтамабіля прадугледжаны задні прывад і матор на 272 к. с., ёмістасць батарэі складае 62 кВт∙г., і на адной заладаванні аўтамабіль можа праехаць да 550 кіламетраў. Ёсць таксама версія з больш магутнаю батарэяй.

Часткаю медыясістэмы аўтамабіля стаўся 45-цалевы экран з раздзяляльнасцю 8K, на які выводзіцца разнастайная інфармацыя, патрэбная падчас кіравання аўтам. Таксама экран можна выкарыстоўваць як тэлевізар.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10