Праваабаронцы «Вясны» падлічылі колькасць чалавек, асуджаных з 2020 года паводле палітычных прычынаў.
Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам вядома амаль 7400 фігурантаў палітычных крымінальных справаў.
6013 чалавек ужо атрымалі прысуды. З іх амаль чвэрць – гэта жанчыны.
Як найменей 2336 чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі, 681 чалавек – да адбывання пакарання з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, так званай «хіміі».
Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што гаворка вядзецца толькі пра тых людзей, прозвішчы якіх дакладна вядомыя. Агулам жа фігурантаў палітычна матываваных крымінальных справаў у Беларусі можа быць нашмат больш.
Раман Шавель belsat.eu