Прадстаўнік NATO адрэагаваў на прапанову Уладзіміра Зяленскага, каб у выпадку скарачэння прысутнасці салдатаў ЗША у Еўропе замяніць іх на ўкраінскіх вайскоўцаў.
Падчас інтэрв’ю прэзідэнт Парламенцкай асамблеі NATO Джэры Коналі выказаў сваё стаўленне да прапановы, прапісанай у плане перамогі Уладзіміра Зяленскага.
,,«Гэта шчодрая прапанова з боку прэзідэнта Зяленскага, з якім я сустракаўся шмат разоў, у тым ліку ў вузкім коле на розных канферэнцыях і мерапрыемствах. Але думаю, што гэта недарэчная прапанова зараз. Яна выглядае як палітычны пас Доналду Трампу ў выпадку, калі б ён выйграў выбары . І для тых з нас, хто змагаецца за Украіну ў Кангрэсе ЗША – нам не трэба чуць такога. ЗША мусяць быць у Еўропе», – адзначыў Коналі.
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі НАТА заявіў, што не варта заахвочваць ЗША пакідаць Еўропу, бо гэта не ў інтарэсах ні Украіны, ні іншых саюзнікаў. Ён падкрэсліў, што адзіны, хто можа быць задаволены такім крокам, гэта Уладзімір Пуцін. НАТА служыць супрацьдзеяннем, а фізічная прысутнасць у Еўропе дае ўпэўненасць партнёрам. Пры гэтым Коналі не выключыў, што магчымыя некаторыя змены ў дыслакацыі войскаў, тым не менш ідэя поўнага выхаду ЗША з Еўропы, нават пры замене іх украінскімі сіламі, «не з’яўляецца прадуктыўнай, а ў гэтым момант яна яшчэ і шкодная», заявіў прадстаўнік Альянсу.
Нагадаем, што 16 кастрычніка Уладзімір Зяленскі прадставіў план перамогі на пасяджэнні Вярхоўнай рады. Ён складаўся з пяці пунктаў, менавіта ў пятым пункце было прапісана, што Укаріна мае дасведчаны вайсковы кантынгент, які будзе здольны гарантаваць бяспеку ў Еўропе і нават замяніць амерыканскія войскі ў еўрапейскіх дзяржавах.
Раман Шавель belsat.eu