навіны

Расейцы ўдарылі па цэнтры Запарожжа

Расейская армія нанесла бомбавы ўдар па Запарожжы
Расейская армія 19 кастрычніка нанесла бомбавы ўдар па Запарожжы. Фота: ivan_fedorov_zp / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Расейская армія 19 кастрычніка нанесла бомбавы ўдар па Запарожжы. Васьмёра чалавек атрымалі раненні.

Старшыня Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Іван Фэдараў заявіў, што ўвечары 19 кастрычніка расейцы двойчы атакавалі Запарожжа кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі (КАБ).

Паводле апошніх звестак, раненні атрымалі васьмёра мірных жыхароў, у тым ліку дзве дзяўчынкі 9 і 13 гадоў. Дзяцей шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасці.

Сакратарка Запарожскай гарадской рады Рэгіна Харчанка апавяла, што ў выніку расейскай атакі былі пашкоджаны 12 будынкаў у трох раёнах гораду: «Вораг б'е па цывільных аб'ектах».

У тым ліку пад удар трапіў мясцовы гіпермаркет «Епіцентр». На месцы аднаго з прылётаў утварылася вялізная варонка.

Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10