навіны

Наймацнейшая засуха ў Бразіліі і забойства лідара «‎Хамасу». Фатаграфіі тыдня

Маці трымае партрэт сына, які знік без вестак на вайне, і запалены дымавы факел падчас мітынгу на Майдане незалежнасці ў Кіеве, Украіна
Маці трымае партрэт сына, які знік без вестак на вайне, і запалены дымавы факел падчас мітынгу на Майдане незалежнасці ў Кіеве, Украіна. 16 кастрычніка 2024 года. Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Мітынг ва Украіне на падтрыманне зніклых без вестак і палонных, акцыя еменскіх хусітаў з нагоды смерці лідара «‎Хамасу», гістарычная засуха ў Бразіліі, рыхтаванне сезонных прадуктаў да зімы ў Турцыіі – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Перасохлае рэчышча ракі Рыў-Нэгру (Rio Negro) у Манаўсе (Manaus). Наймацнейшая засуха на працягу 170 дзён прывяла да рэзкага падзення ўзроўню вады ў даліне Амазонкі. Манаўс, штат Амазонас, Бразілія. 15 кастрычніка 2024 года. Фота: Suamy Beydoun / AP / East News

Мужчына разглядае стужкі з зычэннямі міру і ўз'яднання Карэйскага паўвострава, што вісяць на вайсковай агароджы ў Парку міру Імджынгак (Imjingak) каля дэмілітарызаванай зоны, што падзяляе дзве Карэі. Пхачу (Paju-si), Паўднёвая Карэя. 14 кастрычніка 2024 года. Фота: Jung Yeon-Je / AFP / East News

Людзі прабіраюцца па затопленай вуліцы падчас залевы ў Чэннаі (Chennai), Індыя. 15 кастрычніка 2024 года. Фота: R.Satish Babu / AFP / East News

Прыхільнікі еменскіх хусітаў скандуюць лозунгі падчас мітынгу пасля навінаў пра смерць лідара «‎Хамасу» Ях'ю Сінўара ў кантраляванай хусітамі Сане (Sanaa). 17 кастрычніка Ізраіль абвясціў пра забойства Сінўара, арганізатара беспрэцэдэнтнай атакі на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, назваўшы ягоную смерць цяжкім ударам па палестынскай групоўцы. Сана, Емен. 18 кастрычніка 2024 года. Фота: Mohammed Huwais / AFP / East News

Рыбацкія чаўны, што селі на мель праз засуху і сельскагаспадарчае арашэнне возера Чавушчу (Çavuşçu) у акрузе Ылгын (Ilgin) гораду Конья (Konya), Турцыя. 15 кастрычніка 2024 года. Фота: Serhat Cetinkaya / Anadolu Agency / Getty Images

Жанчына рыхтуе кукурузу на зімовы сезон у сэрэндэрах, традыцыйных драўляных пабудовах для захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі. Звычайна драўляныя клеці будуюцца высока над зямлёю, што дапамагае абараніць змесціва ад вільгаці, грызуноў і казурак. Трабзон (Trabzon), Турцыя. 16 кастрычніка 2024 года. Фота: Engin Ayyildiz / Anadolu Agency / Abaca Press / East News

Шквал ракетаў, запушчаных з пазіцыі каля ліванскай вёскі Хіям (Khiam) у бок Ізраілю, відаць уздоўж мяжы з Ліванам на поўначы Ізраілю. 18 кастрычніка 2024 года. Фота: Jalaa Marey / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10