навіны

Украіна і Расея абмяняліся палоннымі на мяжы з Беларуссю

Абмен палоннымі па формуле 95 на 95, які адбыўся ўначы з 18 на 19 кастрычніка.
Абмен палоннымі па формуле 95 на 95, які адбыўся ўначы з 18 на 19 кастрычніка. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Абмен адбыўся ўначы з 18 на 19 кастрычніка на памежжы паміж Чарнігаўскай і Гомельскай абласцямі. У выніку абмену палоннымі Украіне ўдалося вярнуць дадому 95 сваіх салдат. Столькі ж вярнулася ў Расею.

Пра абмен палоннымі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«95 нашых людзей вярнуліся на радзіму. Ваяры, якія абаранялі Марыупаль і «Азоўсталь», Данеччыну, Луганшчыну, Харкаўшчыну, Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну, Херсоншчыну. Кожны раз, калі Украіна ратуе сваіх людзей з расейскай няволі, мы набліжаемся да таго дня, калі свабода вернецца ўсім, хто знаходзіцца ў расейскай няволі», – напісаў Уладзімір Зяленскі.

Абмен адбыўся па формуле 95 на 95 за пасярэдніцтвам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.

Сярод вызваленых украінскіх ваяроў – 34 байцы «Азова», якія цягам 86 дзён абаранялі Марыупаль, а пасля загаду пакінулі Азоўсталь і правялі ў расейскім палоне два з паловай гады.

Паводле словаў камандзіру брыгады «Азоў» Дзяніса Пракапенкі, каля 900 байцоў дасюль знаходзяцца ў расейскім палоне.

Вызваленыя расейскія салдаты зараз знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Ім надаецца неабходная дапамога, пасля праходжання лячэння яны будуць дастаўленыя ў Расейскую Федэрацыю, паведамляе ТАСС.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10