навіны

Калонія для праўладнага блогера і прызыўнік-«шпіён». Рэпрэсіі 18 кастрычніка

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі пашырашы спіс «экстрэмістаў». Туды дадалі яшчэ 21 чалавека і цяпер у спісе 4544 прозвішчы. А тым часам рэпрэсіі сталі распаўсюджвацца нават на праўладных актывістаў. Пра гэта і іншыя рэпрэсіі ў штодзённым аглядзе «Белсату».

У Гомелі асудзілі 76-гадовую пенсіянерку Ларысу Кулік нібыта за «абразу Лукашэнкі». Жанчына апынулася сярод 21 асобаў, якія папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Які менавіта тэрмін прызначылі жанчыне – невядома. У спісе МУС пазначана, што «судзімасць не пагашана».

Праўладнага блогера Яўгена Катлярова (псеўданім – Яўген Какойта) асудзілі за «дыскрэдытацыю Беларусі» на паўтара года калоніі агульнага рэжыму.

Яўген Катляроў. Фота: асабістая старонка ў сацсетках
Праваабаронца «Вясны» Судаленка ‒ пра затрыманне правакатара Катлярова, праз паказанні якога 3 гады адседзеў у калоніі навіны

Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што абвінавацілі яго па «палітычных» артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Прысуд вынес Геннадзь Калацэй.

Раней даносы Катлярова станавіліся падставай для абвінавачвання людзей па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах, у тым ліку гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

У 2023 годзе Катляроў накіраваў увагу на законнасць дзеянняў мясцовых уладаў. Гэта прывяло да яго пошукаў міліцыяй і змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання.

Яшчэ адзін выпадак з Гомеля – арышт прызыўніка, які хацеў служыць ва ўнутраных войсках. Сілавікам хлопец падаўся падазроным і яны зладзілі яму праверкі. Апынулася, што прызыўнік нібыта знаходзіцца ў «экстрэмісцкіх чатах».

,,

«Разам з куратарамі аднадумцамі ў сетцы ён абмяркоўваў планы па дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, але самае цікавае – прапаноўваў свае паслугі па ўкараненні ва ўнутраныя войскі. Зараджаны крот быў гатовы фатаграфаваць вайсковую тэхніку, узбраенне, спецсродкі і перадаваць аператыўныя звесткі аб службова-баявой дзейнасці войскаў», – заяўляе тэлеграм-канал унутраных войскаў МУС.


Сілавікі кажуць, што хлопцу пагражае крымінальная справа.

Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў». На відэа сілавікоў мужчына кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» каналы, удзельнічаў у пратэстах, адпраўляў інфармацыю ў чат-боты каналаў «Чорная кніга Беларусі» і «Голас».

Жанчына кажа, што працуе ў айці-кампаніі, у пратэстах не ўдзельнічала, але падтрымлівала людзей з балкона. Таксама яна нібыта была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пісала ў іх «абразлівыя» каментары і рабіла рэпосты.

Студэнта менскага каледжа бізнесу і права затрымалі нібыта за «заклікі да беспарадкаў, забойстваў, пагрозаў учыніць страляніну ў школе, абразу ўладаў і распаўсюду нацызму». Таксама сілавікі сцвярджаюць, што хлопец трымаў сувязь з «тэрарыстамі-наймітамі і адміністраваў украінскі чат, у якім распальваў нянавісць па нацыянальнай прыкмеце».

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Улад Пятроў-Бронскі, ён быў анлайн раніцай 15 кастрычніка.

У Беларусі арыштавалі нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай – траціну дзедаўскага дома. Арышт накладзены на падставе пастановы галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта ад 26 верасня. Прычына пераследу Таццяне пакуль невядомыя.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10