У Беларусі адбылося адразу два пажары на вялікіх аб'ектах. У Менску агонь на складзе разышоўся на тэрыторыі 50х100 метраў, а ў Горадні пакупнікоў прыйшлося эвакуіраваць з найбуйнейшага гандлёвага цэнтра. Ёсць загінулы.
Пажар у Менску на вуліцы Сяліцкага 11 тушылі каля трох гадзін. Агонь выйшаў на дах будынка. Паводле звестак МНС на складзе гарэлі пластыкавыя вырабы. Работнікі МНС знайшлі на складзе загінулага мужчыну 2003 года нараджэння.
«Пажар ліквідаваны. Яго агульная плошча склала 4000 кв. м. у выніку здарэння знішчана абсталяванне, сыравіна і гатовая прадукцыя на плошчы больш за 1200 кв.м, пашкоджаны металічны дах і сцены на плошчы каля 3000 кв. м», – расказала МНС.
А ў Горадні на праспекце Касманаўтаў адбыўся пажар у адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў горада. Прыйшлося эвакуіраваць наведвальнікаў і персанал. Паводле МНС, ачаг узгарання знаходзіўся ў пункце грамадскага харчавання.

Арсен Рудэнка belsat.eu