Спробны цягнік пусцілі на ўчастку «Аэрадромная» – «Слуцкі гасцінец» 18 кастрычніка. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, сцвярджае прэс-служба Менскага метрапалітэну.
Цягнік на малой хуткасці праехаў тунэлямі, а затым назад іншым шляхам.
«Пасля гэтага цягнік вярнуўся ў электрадэпо "Магілёўскае"», – піша прэс-служба Менскага метрапалітэну.

«Паводле ацэнкі спецыялістаў, выпрабаванні прайшлі паспяхова», – працягвае Менскі метрапалітэн.

Да канца года мяркуецца запуск трох новых станцыяў метро на зялёнай галіцы – «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец». У сцвязі з гэтым Менскі метрапалітэн абвясціў у жніўні, што шукае новых працаўнікоў.
