навіны

Улады арыштавалі нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай у Беларусі

img
Таццяна Караванкова. Фота: tanya.korovenkova / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Журналістка Таццяна Каравянкова атрымала паведамленне пра арышт сваёй нерухомасці ў Беларусі. Аб прычынах у афіцыйным паведамленні не паведамляецца, падзялілася журналістка ў сацыяльнай сетцы.

«Прыйшоў ліст з Менскага гарадскога агенцтва ў справе дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру. Паведамляюць, што на падставе пастановы Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарату Следчага камітэту за 26.09.2024 накладзены арышт на маю нерухомую маёмасць. Маёмасці той – траціна долі ў дзедаўскім доме», – піша Таццяна Каравянкова.

Яна адзначае, што напісала ў Следчы камітэт просьбу патлумачыць, што адбываецца, але адказу яшчэ не атрымала.

Дом, пабудаваны дзедам Аляксея Дзікавіцкага. Фота: асабісты архіў Аляксея Дзікавіцкага

Следчы камітэт наклаў арышт на дом Аляксея Дзікавіцкага ў Беларусі

навіны

Таццяна Каравянкова была вымушаная пакінуць Беларусь у 2021 годзе. Гэта адбылося неўзабаве пасля першай прэс-канферэнцыі Рамана Пратасевіча пасля прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» у Менску. Жанчына заявіла пры сілавіках, якія прыйшлі з Раманам на прэс-канферэнцыю, што не верыць таму, што апавядае Пратасевіч.

Таццяна Каравянкова доўгі час працавала як палітычная і міжнародная аглядальніца ў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Агенцтва прызналі экстрэмісцкім у Беларусі праз некалькі месяцаў пасля таго, як Таццяна з'ехала з краіны. Цяпер у яе свой праект – YouTube-канал «Позірк».

Апошнім часам рэжым у Беларусі стаў больш актыўна ціснуць на журналістаў па-за краінай, адбіраючы іх маёмасць на радзіме. 8 кастрычніка стала вядома, што Следчы камітэт наклаў арышт на дом выканальніка абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксея Дзікавіцкага. Гэты дом быў пабудаваны больш за 100 гадоў таму дзедам Аляксея Дзікавіцкага.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10