навіны

Атрыманне грамадзянства Польшчы ўладальнікамі карты паляка і ўцекачамі ўскладніцца

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Карта паляка, дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу. (Фота: Lukasz Bochman / EastNews)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Карта паляка, дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу. (Фота: Lukasz Bochman / EastNews)
podpis źródła zdjęcia

У межах новай міграцыйнай стратэгіі ўраду Польшчы плануецца ўскладніць атрыманне карты паляка (КП), а таксама атрыманне на падставе яе польскага грамадзянства. Змены маюць закрануць і ўцекачоў.

«Правілы набыцця грамадзянства, у тым ліку для ўцекачоў і ўладальнікаў карты паляка зробяцца больш жорсткімі, прагназуюць ва ўрадзе», — піша «Rzeczpospolita».

Найперш вернецца патрабаванне ведаць польскую мову. Але што маецца на ўвазе пад гэтым, няясна, бо яе веданне патрабуецца і цяпер.

Ускладніцца і атрыманне КП у адказ «на паведамленні аб злоўжываннях у працэсе рэпатрыяцыі і выдачы картаў паляка, у прыватнасці, звязаных з выкарыстаннем заяўнікамі падробленых дакументаў для пацверджання польскага паходжання». У прыватнасці, яго могуць пазбавіць тых, хто быў актыўным у арганізацыях польскай меншасці, але не мае польскіх каранёў, якія б дазвалялі атрымаць яе. 

Карта паляка была ўведзеная ў 2007 годзе. З таго часу яе атрымалі больш як 206 тысяч асобаў. Каля 4 % з іх маюць КП на падставе актыўнасці ў польскіх арганізацыях. Але атрыманне дакументу сутыкалася з падазрэннямі ў злоўжываннях.

,,

«Калі Польшча запусціла ў Беларусі праграму «Карта паляка», вакол яе была створаная цэлая індустрыя. Шчодра аплочаныя кампаніі знаходзілі дакументы і арганізоўвалі сустрэчы ў консульстве. Колькі было фэйкаў, ніхто не ведае. Карта паляка для польскіх арганізацыяў у нас таксама выклікала сумневы», ‒ апавёў выданню паляк з Беларусі.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Наведвальнікі канцэрту, прысвечанага святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве. Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Новая міграцыйная стратэгія Польшчы. Ці закране прыпыненне права на прытулак беларусаў? навіны

Як заявіў намеснік міністра замежных справаў Владыслаў Тэофіль Барташэўскі ў адказ на парламенцкі запыт, таксама «вядомыя выпадкі падазрэнняў у фальшаваннях з боку працаўнікоў мясцовых архіваў або судоў». Наколькі маштабная гэтая з’ява, невядома.

У аўторак 15 кастрычніка Рада міністраў Польшчы ўхваліла новую міграцыйную стратэгію Польшчы на 2025–2030 гады, якую прэзентаваў прэм’ер-міністр Дональд Туск. Адным з яе пунктаў, які выклікаў найбольш пытанняў, сталася заяўленае часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў міграцыйную стратэгію «фатальнаю памылкаю», што зробіць немагчымым наданне прытулку беларускім апазіцыянерам. Прэм’ер патлумачыў, што гэта не датычыць беларускіх апазіцыянераў, бо яны не пераходзяць мяжы нелегальна.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10