навіны

Шольц заявіў, што не паставіць Украіне ракеты «Taurus» і не дасць ёй далучыцца да NATO

Уладзімір Зяленскі і Оляф Шольц. Фота: Guido Bergmann / Bundusregierung
Уладзімір Зяленскі і Оляф Шольц. Фота: Guido Bergmann / Bundusregierung
podpis źródła zdjęcia

Федэральны канцлер Нямеччыны Оляф Шольц выступіў з крытыкаю плану прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. І заявіў, што не будзе пастаўляць ёй ракеты.

Увечары 17 кастрычніка пасля саміту Еўразвязу ў Брусэлі Оляф Шольц назваў прыярытэтнай адказнасць за тое, каб вайна паміж Расеяй і Украінай не ператварылася ў вайну паміж Расіяй і NATO. Канцлер заявіў, што нішто не зменіць ягонага рашэння адмовіць Кіеву ў даставе крылатых ракетаў «Taurus». 

,,

«Я не ўважаю такія даставы правільнымі, і так яно і застанецца», — сказаў Шольц, піша BILD.


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае перад Еўрапейскай радай. Брусель, Бельгія. 17 кастрычніка 2024 года. Фота: President.gov.ua

Захад не прымае план перамогі Зяленскага – ці не хоча пераапранацца з параднага ў камуфляж?

навіны

Палітык таксама мае намер блакаваць хуткае запрашэнне Украіны ў NATO. Ён спаслаўся на рэзалюцыю апошняга саміту арганізацыі, паводле якой запрашэнне ў NATO можа адбыцца толькі пасля таго, як на гэта дадуць згоду ўсе саюзнікі і будуць выкананыя ўсе ўмовы прыёму. Да такіх умоваў належаць рэформы ў галіне дэмакратыі, эканомікі і сферы бяспекі.

Між тым лідар галоўнай апазіцыйнай партыі Нямеччыны ХДС Фрыдрых Мэрц падчас выступу ў Бундэстагу 16 кастрычніка прапанаваў Шольцу высунуць Уладзіміру Пуціну ўльтыматум. На ягоную думку, з кіраўніком Расеі не варта весці дыпламатычныя перамовы, бо яны прыводзяць толькі да новых злачынстваў РФ. Мэрц абвінаваціў Шольца ў тым, што ён нясе персанальную адказнасць за тое, што Украіна вымушаная ваяваць з Расеяй з адной рукою, завязанаю за спінаю. 

Фрыдрых Мэрц і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханноўскай

Ціханоўская абмеркавала з лідарам нямецкай апазіцыі Лукашэнку

навіны

«Так далей працягвацца не можа. Калі Пуцін гэтага не прымае, тады трэба зробіць наступны крок і яму трэба сказаць: калі ён на працягу 24 гадзінаў не спыніць бамбаванне грамадзянскага насельніцтва ва Украіне, тады Нямеччына мусіць адправіць ракеты "Taurus", каб знішчыць шляхі забеспячэння, што гэты рэжым выкарыстоўвае, каб нашкодзіць грамадзянскаму насельніцтву Украіны», — сказаў Мэрц.

Ён заклікаў не баяцца ядравых пагрозаў Пуціна, бо страх, паводле яго, — гэта «маці любой жорсткасці».

«Спадар канцлер, прыйшоў час нам пераадолець свой страх перад Пуціным, каб нарэшце разам спыніць жорсткасць ва Украіне... У 2014 годзе мы ўжо правялі няправільнае ацэньванне сітуацыі, у 2024 годзе мы не можам зноў дапусціць памылковую ацэнку», — дадаў ён, адзначыўшы, што кошт памылкі будзе вельмі высокім.

Адзначым, што ў 2025 годзе ў Нямеччыне пройдуць парламенцкія выбары. На гэты момант найбольшыя шанцы на перамогу мае блок Хрысціянска-дэмакратычнага звязу і Хрысціянскага сацыяльнага звязу на чале з Мэрцам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10